Пачалася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты
Пачалася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты
У панядзелак, 8 студзеня, завяршыўся тэрмін падачы дакументаў на рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.
Старшыня акруговай выбарчай камісіі па выбарах дэпутата абласнога Савета дэпутатаў па Шумілінскай выбарчай акрузе №38 С. Д. Белагалоў расказаў, што ў камісію паступілі дакументы ад аднаго прэтэндэнта ў дэпутаты.
Як паведамілі ў акруговай камісіі Бешанковіцкай выбарчай акругі №1 дакументы на рэгістрацыю падалі два патэнцыйныя кандыдаты (у гэтую акругу ўваходзіць Мікалаеўскі сельсавет Шумілінскага раёна).
Старшыня раённай выбарчай камісіі Л. І. Казаравец паведаміла, што ў Шумілінскую раённую камісію прадставілі дакументы на рэгістрацыю ў якасці кандыдатаў у дэпутаты раённага Савета дэпутатаў 31 прэтэндэнт.
У восем сельскіх тэрытарыяльных выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў сельскіх Саветаў дэпутатаў паступілі дакументы ад 91 прэтэндэнта.
Па 18 студзеня ўключна камісіі будуць правяраць прадстаўленыя дакументы і ў адпаведнасці з заканадаўствам праводзіць рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты. Пасля рэгістрацыі кандыдаты ў дэпутаты змогуць пачаць перадвыбарную агітацыю, праводзіць сустрэчы з выбаршчыкамі.
У Шумілінскім раёне ў раённы Савет дэпутатаў неабходна абраць 31 дэпутата, у 8 сельскіх Саветаў – 90 дэпутатаў (у Лаўжанскі і Обальскі – па 12, у астатнія – па 11).
Выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання пройдуць 18 лютага 2018 года.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №4 ад 12.01.2018 г.
Популярность: 1%

- Blink
- del.ici.ous
- Digg
- Furl
- Simpy
- Spurl
- Y! MyWeb
- БобрДобр
- Мистер Вонг
- Яндекс.Закладки
- Текст 2.0
- News2
- AddScoop
- RuSpace
- RUmarkz
- Memori
- Закладки Google
- Писали
- СМИ 2
- Моё Место
- Сто Закладок
- Ваау!
- Technorati
- RuCity
- LinkStore
- NewsLand
- Lopas
- Закладки - I.UA
- Connotea
- Bibsonomy
- Trucking Bookmarks
- Communizm
- UCA