Шумилинский центр культуры украсит четырёхуровневая скатная крыша

Актуалии Культура

Раённы цэнтр культуры: новае аблічча

Раённыя культурныя мерапрыемствы апошнім часам праходзяць то ў школе мастацтваў, то ў СШ №1, то Лаўжанскім сельскім цэнтры культуры і вольнага часу. А ў Шумілінскім раённым цэнтры культуры ідзе рамонт.
Капітальны рамонт, папраўляе начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валянціна Навіцкая. Валянціна Георгіеўна расказала, што праектны кошт рамонту складае 848,8 тысячы рублёў, з іх 497,3 тысячы рублёў пойдзе на мадэрнізацыю. Мадэрнізацыя закране дах, які абяцае быць чатырохузроўневым і скатным. Новы сучасны выгляд набудзе і ўваходная група.
Рамонтныя работы вядзе Шумілінская ПМК-70. Будаўнікі ўжо правялі работы па ўмацаванні фундаменту, сцен, зараз умацоўваюць парапеты, каб яны змаглі быць надзейнай апорай для новага даху. Будаўнікі ўжо асвоілі 298 тысяч рублёў, якія вы-дзеліў раённы бюджэт.
Калі ж галоўная ўстанова культуры раёна справіць наваселле?
Па ўсім відаць, гэта здарыцца не так хутка як хацелася б. Работы па мадэрнізацыі даху і ўваходнай групы па праекце павінны быць закончаны  ў першым паўгоддзі 2018 года. Але, як звычайна бывае пры рамонце далёка не новых пабудоў (а наш Дом культуры быў пабудаваны ў 1974 годзе), адны работы цягнуць за сабой другія, і гэты ланцужок чапляе ўсё новыя звёны. Вось і тут рамонтныя работы выявілі сур’ёзныя праблемы з электраправодкай, сучаснага аднаўлення патрабуе і інтэр’ер…
Але пра гэта больш падрабязна можна будзе гаварыць толькі пры дадатковым фінансаванні, бо гэтыя работы праектам не прадугледжаны.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №5 ад 16.01.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *