Чтобы не потеряться в лесу

Безопасность Общество

Не заблудзіцеся ў ягадах
Раённым аддзелам унутраных спраў на працягу 2009-2011 гадоў зарэгістраваны чатыры заявы па фактах знікнення пенсіянераў у лесе ў перыяд збору ягад і грыбоў.
Цяпер у лесе многа чарніц, паспяваюць брусніцы і журавіны. Але ў адзіночку ў лес лепш не хадзіць. Тым больш, што зараз гарачыня, якая негатыўна ўплывае на людзей з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі. Таму пажылым не перашкодзіць узяць у лес і лякарствы.
Ужо сёлета зарэгістраваны выпадак, калі ў лесе на тэрыторыі Мішневіцкага сельсавета заблудзіўся 14-гадовы хлопчык. Падлетка знайшлі, але ўсё магло б закончыцца і больш трагічна.
Адпраўляючыся ў лес, не забывайце пра меры перасцярогі, не адлучайцеся далёка ад сваіх знаёмых, з якімі прыехалі. Рэкамендуецца браць з сабою ў лес запалкі, нож, компас, а яшчэ лепш – сотавы тэлефон. Калі вы заблудзіцеся, не варта панікаваць, трэба прыпыніцца і ўспомніць, адкуль вы прыйшлі. Патэлефануйце родным або ў міліцыю па тэл. 102, раскажыце, дзе прыкладна вы заблудзіліся, перыядычна падтрымлівайце сувязь з тымі, каму дазваніліся. Прыслухоўвайцеся да розных гукаў: раптам пачуеце брэх сабак з вёсак ці гул машын на дарозе. Іх і трэба выбраць у якасці арыенціру.
С. БЯРЖАНІН, начальнік крымінальнага вышуку РАУС.
Надрукавана ў №56 ад 26.07.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *