Где в Шумилино залиты катки и где дают коньки на прокат?

Актуалии Новости Спорт, туризм

Лядовыя забавы

Надвор’е на гэтым тыдні падарыла сапраўдную зіму. Сонца, мароз. Засумаваўшы па такім надвор’і, чытачы нашай газеты пытаюцца, дзе заліты каткі і  дзе можна ўзяць канькі на пракат. На гэтыя пытанні адказвае дырэктар фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Юрый Мікалаевіч Мясаедаў:
– З аўторка любы жадаючы можа пакатацца на каньках. Заліты каткі ля шумілінскіх СШ №1 і СШ №2. Асноўны каток – гэта хакейная пляцоўка на стадыёне. У вячэрні час яна асвятляецца, гучыць музыка.
На стадыёне ў адміністрацыйным будынку  арганізаваны пракат канькоў, які працуе штодзённа з 9.00 да 21.00. Хачу адзначыць, што сёлета пабольшала колькасць канькоў.  Цэны на пракат такія ж, як былі ў мінулым годзе –1.81 руб. за гадзіну. Дарэчы, канькі на пракат можна ўзяць і ў Шумілінскай СШ №1.
Пакатацца на каньках можна не толькі ў райцэнтры. Каля большасці школ заліты міні-каткі.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №6 ад 19.01.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *