Александр Бурунов выбрал профессию электросварщика. И не прогадал

Молодёжь Экономика

У ягоных руках “ажывае” метал

Сучасны свет трымаецца на метале. Без яго немагчыма ўявіць ні нашага паўсядзённага побыту, ні прамысловасці, ні будаўніцтва. Гэтымі думкамі кіраваўся Аляксандр Буруноў з аграгарадка Слабада, калі ішоў вучыцца на электразваршчыка ў Полацкі будаўнічы ліцэй.

А калі летась закончыў вучобу, то вярнуўся працаваць на радзіму – уладкаваўся ў КУСГП “Сіроцінскі”. Дырэктар сельгаспрадпрыемства Мікалай Прыгодзіч хваліць хлопца за працавітасць, вытрымку і цярпенне, за імкненне спасцігнуць новае. У першыя дні работы настаўнікам Аляксандра быў мясцовы зваршчык Сяргей Барысаў. Хлопец, які “схопліваў навуку на хаду”, хутка стаў працаваць самастойна. Мясцовыя механізатары і не ўяўляюць, як бы рамантавалі МТЗ ці коўш “Амкадора” без маладога электразваршчыка.
Пытаемся ў Аляксандра Бурунова, што самае галоўнае ў ягонай рабоце. “Нас вучылі, што галоўнае – гэта бяспека, што трэба заўсёды апранаць спецадзенне, а пры рабоце выкарыстоўваць каску і ахоўныя акуляры, – расказаў хлопец. – Што тычыцца зварачных работ, то вельмі важна рабіць надзейныя швы на метале. Бо любыя памылкі могуць прывесці да нечаканых наступстваў. Ад маёй працы залежыць не толькі работа тэхнікі і яе даўгавечнасць, але часам і вытворчы працэс усяго сельгаспрадпрыемства”.   Таму  Аляксандр Буруноў вельмі стараецца. У ягоным “гарачым цэху” няма прастояў, у руках хлопца кожны дзень “ажывае” метал.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №6 ад 19.01.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *