Елена Грибова из Оболи тренирует мышцы, укладывая 25-килограммовые упаковки с торфом

Экономика

Да 600 упаковак за дзень
Па канвееры да ўкладчыка-ўпакоўшчыка вытворчасці па здабычы і перапрацоўцы торфу ВУ “Полацкгаз” А. С. Грыбавай паволі  “плыве” грунт “Дзвіна”. Алена Сямёнаўна спрытна падхоплівае  ўпакоўку і складвае ў вялікія штабелі. На першы погляд здаецца, што грунт вельмі лёгкі. “Ды не, – усміхаецца жанчына. – Дваццаць пяць кілаграмаў. Проста я прывыкла да такой работы, можна сказаць натрэніравалася – усё ж працую пяты год. Мышцы  – любы спартсмен пазайздросціць”.  Дарэчы, за дзень укладчык-упакоўшчык складвае да 600 штук упаковак   “Дзвіны”.
“Работа ў А. С. Грыбавай  – адна з самых цяжкіх на прадпрыемстве, можна сказаць мужчынская, – кажа майстар участка В. С. Чугунова. – Але Алена Сямёнаўна дасць фору любому мужчыну”. Больш таго, жанчына сочыць за знешнім відам прадукцыі, каб зручная і звыклая для пакупнікоў упакоўка не была пашкоджана. Гэта важна, бо ўпакоўку ў нас на прадпрыемстве называюць “нямым прадаўцом”: яна раскажа аб саставе торфу, аб умовах і спосабах захоўвання, аб правілах выкарыстання. І па-свойму зробіць рэкламу нашай прадукцыі”.
Лідзія РУМЯНЦАВА.
Надрукавана ў №27 ад 07.04.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *