Спасатель Дмитрий Петров спешит на помощь

Актуалии Бяспека Молодёжь

Ведае, што рабіць пры любой небяспецы

Малады чалавек на партрэце – Дзмітрый Пятроў, супрацоўнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Дзмітрый у свой час скончыў Гомельскі інжынерны інстытут Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і некаторы час адпрацаваў у Наваполацку. Але ў 2015 годзе вярнуўся на радзіму, сам ён з Мішневічаў, і з таго часу служыць  старшым інжынерам групы арганізацыі функцыянавання дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны.
Гэта менавіта тая работа, дакладная арганізацыя якой дазваляе нам з вамі адчуваць сябе абароненымі, якая б надзвычайная сітуацыя ні здарылася побач.
Дзмітрый Пятроў працуе над наладжваннем дакладнага ўзаемадзеяння са службамі і арганізацыямі раёна, органамі ўлады, каб у выніку надзвычайных сітуацый тэхнагеннага ці прыроднага характару і нават ваенных дзеянняў сістэма мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і абароне людзей ад небяспекі не давала збояў.
Так выходзіць, што на трываласць і падрыхтаванасць выратавальнікі правяраюцца менавіта рознага кшталту і ступені небяспекі надзвычайнымі сітуацыямі. А за дакладным выкананнем дзеянняў па ліквідацыі такіх сітуацый стаіць штодзённая работа па адпрацоўцы навыкаў, арганізацыі і правядзенні вучэнняў, наладжванні рознага роду прафілактычных мерапрыемстваў.
Простага, не падрыхтаванага чалавека прывядзе ў разгубленасць і неабходнасць пазбавіцца ад аварыйнага дрэва ці пабудовы, і справіцца са снежным заносам, і многае іншае, на што ў выратавальніка заўжды ёсць дакладны план дзеянняў. І пакуль у РАНС служаць такія людзі як Дзмітрый Пятроў, мы можам адчуваць сябе ў бяспецы. Калегі кажуць пра яго, як пра адказнага і дабрадушнага чалавека.
Дзмітрый прымае актыўны ўдзел у спартыўна-масавай рабоце, з поспехам абараняе гонар аддзела ў розных спаборніцтвах. Ён вядзе здаровы лад жыцця, займаецца спортам, вольны час аддае паляванню і рыбалцы.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №6 ад 19.01.2018 г.



1 комментарий по теме “Спасатель Дмитрий Петров спешит на помощь

  1. Гордимся своим выпускником! Молодец! Желаем успеха, удачи и профессионального роста.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *