К Дню библиотек

Актуалии Культура Образование

Ніводнага дня без кнігі
Во дзе, сапраўды, цішыня стаіць такая, што чуваць як камар ляціць. У бібліятэцы. “Ды такі спакой у нас звычайна толькі 45 хвілін доўжыцца, — усміхаецца загадчыца  бібліятэкі Шумілінскай СШ №1 Ірына Анатольеўна Ісаковіч, школьны бібліятэкар з 18-гадовым стажам. —  На перапынках наведвальнікаў хапае. А пасля ўрокаў дык і наогул дзверы не зачыняюцца”.
І не дзіўна. У школьнай бібліятэцы СШ №1, самай вялікай з усіх раённых школьных, на канец навучальнага года было звыш 800 чытальнікаў. Тут і вучні, і настаўнікі (прычым і з іншых школ), тэхперсанал, бацькі і нават бабулі і дзядулі. Кніжны фонд складае амаль 22 тысячы адзінак (не лічачы вучэбных падручнікаў).
Перапынак. Першымі захо-дзяць у бібліятэку адзінаццацікласнікі. Хлопцы. Просяць творы Мікалая Гумілёва… “Старшакласнікі — не самыя актыўныя чытачы, — прызнаецца бібліятэкар Вольга Ціханенка. — Яны пераважна толькі за праграмнымі творамі ў школьную бібліятэку ідуць.” А вось вучні малодшых і сярэдніх класаў чытаюць больш, і не толькі па праграме. Прычым, чытаюць і летам (у школьнай бібліятэкі канікулаў няма), і ў час вучобы. Карыстаюцца асаблівай папулярнасцю  дзіцячыя часопісы “Незнайка”, “Весёлый зоопарк”, “Рюкзак”, “Рюкзачок”.
Сёлета ў Беларусі адзначаецца Год кнігі. Школьная бібліятэка не стаіць у баку, а ўвасабляе ў жыццё самыя разнастайныя мерапрыемствы з гэтай нагоды. Ужо ў  верасні бібліятэкары правядуць мерапрыемства “Асветнікі зямлі беларускай”.
Да ўсіх мерапрыемстваў работнікі школьнай чытальні адносяцца з вялікай адказнасцю. Толькі вось ім  бы больш сучасны камп’ютар, а так ідэй, задум і жадання хапае. Хочацца ж, каб інтарэс да бібліятэкі — скарбніцы ведаў, духоўнасці — у дзяцей толькі павялічваўся.
Алена КАРПУШЭНКА.

“Бібліятэка – гэта скарбніца ўсіх  багаццяў чалавечага духа”
Готфрыд Лейбніц.

Бібліятэка – крыніца духоўнасці, ведаў, сховішча спадчыны краіны. Яна займаецца зборам і захаваннем рукапісных, друкаваных і электронных выданняў.
Сёння бібліятэкі з’яўляюцца інфармацыйнымі, агульнаадукацыйнымі і навукова-культурнымі цэнтрамі, якія садзейнічаюць   распаўсюджванню ведаў, захаванню гістарычнай і культурнай спадчыны,  адраджэнню нацыянальнай культуры.
Шумілінская цэнтральная раённая бібліятэка выконвае ўсе функцыі і задачы па абслугоўванні карыстальнікаў. Бібліятэка мае добры кніжны фонд, які пастаянна абнаўляецца за кошт новых паступленняў. Аснову бібліятэчнага фонду складаюць даведачныя выданні. Склад даведачна-бібліяграфічнага фонду (ДБФ) адпавядае інфармацыйным патрабаванням карыстальнікаў.
У склад ДБФ уваходзяць наступныя дакументы: асновавытворныя дакументы, даведачныя выданні, энцыклапедыі,  слоўнікі, бібліяграфічныя матэрыялы рознага мэтавага і чытацкага прызначэння.
Новыя заканадаўчыя і дырэктыўныя дакументы публікуюцца ў перыёдыцы: “Советской Белорусии», «Рэспубліцы” і іншых. Чытальная зала бібліятэкі выпісвае гэтыя выданні, вя-дзецца  картатэка,  дзе на картках  даецца апісанне адпаведнага дакумента з указаннем назвы часопіса і газеты, нумара, даты.
У бібліятэцы працуе Цэнтр прававой інфармацыі. Тут можна з дапамогай камп’ютара атрымаць і распячатаць любы патрэбны дакумент.
Даведачныя выданні розныя па сваім змесце і назве. Гэта ўніверсальныя энцыклапедыі і выданні энцыклапедычнага характару. З універсальных энцыклапедый найвялікшае значэнне мае 2-е выданне “Беларускай энцыклапедыі” ў 18-ці тамах (1996-2004), “Вя-лікая савецкая энцыклапедыя” (ВСЭ).
Сення ў бібліятэцы ёсць магчымасць звярнуцца да слоўніка-даведачных выданняў інтэрнэту. Інтэрнэт адчыняе доступ практычна да ўсіх відаў даных і дазваляе выконваць фактаграфічныя запыты любой ступені складанасці.
Традыцыйныя каталогі і картатэкі. Назначэнне каталога – дапамагчы знайсці кнігу ў фондзе бібліятэкі. Так, у каталогу  апісанне кніг знаходзіцца па алфавіту прозвішча аўтара або назваў кніг.
Сістэматычная картатэка артыкулаў адкрывае змест газет, часопісаў, у якіх найбольш аператыўна асвятляюцца дасягненні навукі, тэхнікі, культуры, актуальныя пытанні грамадскага жыцця.  Каталогі зараз пераводзяцца ў электронную форму.
Краязнаўчая картатэка носіць рэкамендацыйны характар, у ёй прадстаўлены звесткі аб літаратуры, якая пасвячаецца гораду і рэгіёну, аб найбольш значных артыкулах часопісаў і газет. Матэрыял аб сённяшнім жыцці раёна сканцэнтраваны на выставе “Зямля бацькоў – мая зямля”.
Сёння інфармацыя, якая можа быць карыснай усім – ад школьніка да кіраўніка – у бібліятэцы ёсць.
І памятайце: “Той, хто валодае інфармацыяй, той валодае  светам”.
Т. СОКАЛАВА,   бібліёграф.
Надрукавана ў №73 ад 14.09.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *