19 студзеня – Дзень выратавальніка

Актуалии Безопасность

19 студзеня – Дзень выратавальніка

Паважаныя работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, ветэраны пажарнай службы! Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць вас
з прафесійным святам – Днём выратавальніка!
Прафесія выратавальніка – справа моцных, смелых і мужных людзей. Ваша работа патрабуе высокай адказнасці, згуртаванасці, пастаяннай гатоўнасці прыйсці на дапамогу ўсім, хто трапіў у бяду, аказаўся ў надзвычайнай сітуацыі. Прафесіяналізм, здольнасць захоўваць спакой, стрыманасць  і  ўменне хутка прымаць аптымальныя рашэнні вылучаюць згуртаваны калектыў выратавальнікаў  раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
На рахунку аддзела складаныя выратавальныя работы, дзясяткі выратаваных жыццяў, сотні выпадкаў аказання дапамогі пацярпелым. Значны ўклад у забеспячэнне стабільнага і спакойнага жыцця насельніцтва нашага раёна ўносіць  і  праводзімая вамі прафілактычная работа па папярэджанні надзвычайных сітуацый.
Мы цэнім вашу нялёгкую, звязаную з рызыкай для жыцця, значную для кожнага работу і ўпэўнены, што вы і надалей будзеце з гонарам выконваць свой службовы абавязак.
У дзень прафесійнага свята ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, энергіі і нязгаснай крыніцы жыццёвых сіл!
Няхай узаемаразуменне і згода пануюць у калектыве і вашых сем’ях!
Дзякуй за працу, за мужнасць, за сумленную службу!

Надрукавана ў №6 ад 19.01.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *