Это наша с тобой демография. Плюсы и минусы за май и июнь

Актуалии Общество

Віншуем шумілінцаў, што нарадзіліся ў маі…
Бражынскую Елізавету (Пабеда);
Высоцкага Максіма (Мішневічы);
Мазанкова Уладзіслава (Мікіціха);
Матохіну Алену (Мікалаёва);
Новікава Сямёна (Шуміліна);
Новікава Яўгена (Шуміліна);
Трафімава Кірыла (Шуміліна);
Шаракова Данііла (Шуміліна).
Усяго ў маі нарадзілася восем немаўлят. Бадай, гэты месяц пакуль самы бедны ў гэтым годзе на нованароджаных. На тэрыторыі Каўлякоўскага, Дабейскага, Обальскага, Светласельскага і Сіроцінскага сельсаветаў у маі не зарэгістравана ніводнага дзіцяці.
І чэрвені.
Алімава Віталія (Обаль);
Арлова Антона (Шуміліна);
Баграцова Андрэя (Мікіціха);
Баранава Арцёма (Шуміліна);
Быстрову Дар’ю (Шуміліна);
Гаўрылаву Марыю (Башні);
Дзмітрыева Руслана (Башні);
Дунчанку Уладзіслава (Мішкавічы);
Ерашонак Аліну (Каравайніца);
Іванову Марыю (Шуміліна);
Лапіча Сямёна (Шуміліна);
Мульца Данііла (Шуміліна);
Пашкевіча Германа (Обаль);
Папалава (яшчэ без імя) (Шуміліна);
Собалеву Яну (Мікіціха);
Сярболіна Ягора (Шуміліна);
Фадзееву Аліну (Шуміліна);
Фёдараву Ангеліну (Сіроціна);
Ягораву Карыну (Мішкавічы).
Чэрвень быў больш багатым – 20 нованароджаных. На дзевяць дзяцей пабагацела Шуміліна. На тэрыторыі Светласельскага сельсавета нарадзілася трое дзетак, у Обальскім, Мікалаёўскім і Лаўжанскім – па двое. На тэрыторыі Сіроцінскага сельсавета нарадзілася адна дзяўчынка.
Шлюбы
У маі ў нашым раёне былі зарэгістраваны толькі 3 шлюбы (не жадаюць маладыя «маяцца» ўсё жыццё). А вось у чэрвені шлюбаў было ўжо 19. У аддзеле ЗАГС пажадалі зарэгістравацца 10 пар, 9 — у сельвыканкамах (З шлюбы ў Обальскім, 2 у Светласельскім, па аднаму — у Сіроцінскім, Лаўжанскім, Мікалаёўскім і Дабейскім).
Страты
У маі-чэрвені ў раёне памерла 65 чалавек, з іх 16 працаздольнага ўзросту. У Шуміліне і Обалі пайшлі з жыцця 27 чалавек, у вёсках раёна – 38 чалавек. Сярод прычын смерці на першым месцы – хваробы сістэмы кровазвароту, (памерлі 25 чалавек). Ад старасці пайшлі з жыцця 14 чалавек, ад анкалагічных захворванняў – 8.
У маі ў раёне здарыўся адзін пажар у Шуміліне. У чэрвені адбылося ажно пяць пажараў: два – у Обалі, па аднаму – у Шуміліне, Забар’і і Гаравых. Два чалавекі атрымалі апёкі. Асноўныя прычыны пажараў – неасцярожнае абыходжанне з агнём, падпал, парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры карыстанні электрапрыборамі.  Супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях выратавалі жыцці двум чалавекам. Уратавалі ад агню 12 пабудоў на суму больш як 33 мільёны рублёў.
За май-чэрвень у раёне зарэгістраваны тры дарожна-транспартныя здарэнні, тры чалавекі атрымалі цялесныя пашкоджанні.
Надрукавана ў №56 ад 26.07.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *