Насущные вопросы рассмотрены на сессии Шумилинского райсовета

Актуалии Президент Экономика

“Кропкі росту ёсць. Гэта важна”

21 сакавіка пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікавай прайшло пасяджэнне чарговай трыццаць шостай сесіі раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання. Удзел у рабоце прынялі старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў У. У. Цярэнцьеў, старшыня раённага выканаўчага камітэта А. І. Снараў і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В. В. Мірош. Таксама на сесію былі запрошаны дэпутаты раённага Савета дэпутатаў, члены райвыканкама, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, старшыні сельвыканкамаў, кіраўнікі ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна.
Старшыня райсавета І. М. Новікава выступіла са справаздачай аб сваёй рабоце, дзейнасці прэзідыума і становішчы спраў на падведамаснай тэрыторыі.
Найперш Ірына Мікалаеўна падала інфармацыю пра колькасны склад мясцовых Саветаў дэпутатаў, дала кароткую характарыстыку дэпутацкага корпусу, органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, расказала аб пытаннях, разгледжаных на сесіях і пасяджэннях прэзідыума райсавета.
Больш падрабязна спынілася на выкананні прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і рэалізацыі планаў і задач на бягучы перыяд, абапіраючыся на вынікі работы мінулага года.
Па словах Ірыны Мікалаеўны, за прайшоўшы няпросты і напружаны год захавана вытворчая і сацыяльна-культурная сферы раёна, забяспечана спакойная грамадска-палітычная абстаноўка. Завершана мадэрнізацыя Обальскага керамічнага завода, уведзены ў эксплуатацыю 40-кватэрны жылы дом, адкрыты фізкультурна-аздараўленчы цэнтр, праведзены капітальны рамонт Дома правасуддзя, трох шматпавярховых жылых дамоў у гарадскіх пасёлках Шуміліна і Обаль, капітальны рамонт з мадэрнізацыяй часткі будынка інтэрната пад гасцініцу па вуліцы Кароткіна райцэнтра, прадоўжаны работы па будаўніцтве храма ў Шуміліне і г. д.
У раёне вырашаюцца асноўныя пытанні жыццезабеспячэння насельніцтва па функцыянаванні транспартнай, энергетычнай і пенсійнай сістэм, сістэмы сацыяльнай абароны, рабоце арганізацый, што аказваюць жыллёва-камунальныя, гандлёвыя, бытавыя паслугі, паслугі сувязі. Вядзецца работа па рэалізацыі сацыяльных стандартаў, павышэнні ўзроўню аказваемых паслуг, аператыўнаму вырашэнню праблемных пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва. Рэалізуюцца планы мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні населеных пунктаў і вытворчых аб’ектаў, навядзенні парадку на зямлі, рацыянальнаму выкарыстанню зямельных рэсурсаў, аказанню дапамогі ў развіцці асабістых падсобных гаспадарак грамадзян.
Дакладчык падкрэсліла, што ў раёне прымаюцца меры па забеспячэнні грамадскай і пажарнай бяспекі, дысцыпліны, умацаванні парадку і папярэджанні злачыннасці, прафілактыцы сямейнага недабрабыту, злачыннасці ў маладзёжным асяродку, фарміраванні ў насельніцтва здаровага ладу жыцця.
Ірына Мікалаеўна азнаёміла прысутных з выкананнем прагнозных паказчыкаў за студзень-люты і дала ацэнку іх выканання за першы квартал. У прыватнасці, чакаецца выкананне аднаго з чатырох ключавых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, зацверджаных на 2017 год рашэннем раённага Савета дэпутатаў, – па экспарце тавараў. З 13 паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, даведзеных рашэннем райвыканкама, чакаецца выкананне 6.
Дакладчык акрэсліла сітуацыю ў сельскай гаспадарцы, расказала пра вытворчасць валавой сельгаспрадукцыі, вытворчасць і рэалізацыю малака, закуп жывёлы ў насельніцтва, праблемы з выплатай зарплаты. Таксама дэпутацкаму корпусу была пададзена інфармацыя пра стан рынку працы па выніках 2016 года і па стану на 1 сакавіка бягучага.
У заключэнні сваёй справаздачы І. М. Новікава адзначыла, што дзейнасць раённага Савета дэпутатаў у бягучым годзе будзе накіравана на сумесную работу з раённым выканаўчым камітэтам, органамі кіравання і самакіравання пярвічнага ўзроўню, актывам раёна па рэалізацыі планаў, праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, на рашэнне пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва.
На парадак дня сесіі былі вынесены таксама пытанні аб стане злачыннасці і мерах па забеспячэнні грамадскага парадку, захаванасці дзяржаўнай маёмасці, абароне правоў і законных інтарэсаў грамадзян (дакладчык –пракурор раёна С. У. Зайцаў), аб мерах па прыцягненні ў мясцовыя бюджэты дадатковых грашовых сродкаў ад продажу зямельных участкаў (дакладчык – начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама З. Ф. Алюліна), іншыя пытанні.
У абмеркаванні дакладаў прынялі ўдзел дэпутаты раённага Савета дэпутатаў: дырэктар раённай гімназіі Л. У. Маладзечкіна і старшыня Обальскага сельвыканкама М. А. Будневіч, а таксама намеснік старшыні райвыканкама І. І. Шалахава, старэйшына вёскі Лялюгі Дабейскага сельсавета М. Ц. Лялюга і індывідуальны прадпрымальнік У. А. Лінкевіч.
Перад удзельнікамі сесіі выступіў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў У. У. Цярэнцьеў. Па словах Уладзіміра Уладзіміравіча, у Шумілінскім раёне назіраюцца відавочныя змены. “Рэгіён устрапянуўся, – зазначыў кіраўнік абласнога дэпутацкага корпусу. – Ёсць кропкі росту. Гэта бачна. І гэта важна. Адчуваецца іншы настрой, настрой працаваць на вынік. Работа ідзе ў правільным накірунку”.
Па абмеркаваных пытаннях дэпутаты раённага Савета дэпутатаў прынялі адпаведныя рашэнні.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №24 ад 24.03.2017 г.



1 комментарий по теме “Насущные вопросы рассмотрены на сессии Шумилинского райсовета

  1. …З 13 паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, даведзеных рашэннем райвыканкама, чакаецца выкананне 6…
    Редакция дайте пожалуйста ссылку, где можно прочитать эти 13показателей.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *