Лариса Молодечкина: чтобы улицы были чистыми, чтоб в домах было тепло и люди чаще улыбались

Актуалии Президент

Каб у дамах было цёпла і людзі часцей усміхаліся

У дэпутацкім партфелі Ларысы Маладзечкінай, якая балаціруецца ў дэпутаты Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў па Светласельскай выбарчай акрузе №28, ужо нямала напрацовак. За чатыры гады работы ў раённым Савеце дэпутатаў дваццаць сёмага склікання яна набыла ўласны вопыт рашэння грамадскіх і дзяржаўных пытанняў.
Ларыса Уладзіміраўна прызнаецца, што на першым этапе свайго дэпутацтва ёй самой давялося многаму вучыцца, асвойваць нямала заканадаўчых дакументаў. Калі ўжо бярэшся за якую справу, яе трэба рабіць як след, пераканана Л. У. Маладзечкіна.
Вопыту работы з людзьмі ёй не займаць, у гэтым плане і пасада дырэктара Шумілінскай раённай гімназіі многаму навучыла. Таму перыяд дэпутацкага станаўлення хутка перайшоў у практычнае рэчышча, і Ларыса Уладзіміраўна не аднойчы прадэманстравала свой байцоўскі характар у вырашэнні праблем выбаршчыкаў.
Яна адзначае абсалютнае ўзаемаразуменне і ўзаемадапамогу з боку старшыні Светласельскага сельскага Савета В. В. Шчарбакова, які ў сваю чаргу быў спакойны за лескавіцкі рэгіён Светласельскай акругі.
Нямала пытанняў удалося рашыць, але і наперадзе не меней. Зараз Л. У. Маладзечкіна апантана ідэяй пераабсталявання сістэмы асвятлення ў вёсцы Лескавічы. Для ўвасаблення ідэі патрэбны праект, першы варыянт якога не вытрымаў конкурсу. І яна паехала ў Віцебск, вучылася, як правільна афармляць праект, каб яго адобрылі і выдзелілі фінансаванне, якое, дарэчы, падтрымлівае ЕС.
Праект сапраўды цікавы, дэпутат разам са старшынёй Светласельскага сельвыканкама правяла ў Лескавічах агульны сход, заручылася падтрымкай жыхароў. Ларыса Маладзечкіна з захапленнем расказвае пра суперэканамічныя свяцільнікі з сонечнымі батарэямі, пра тое, што, магчыма, уключаць у праект будаўніцтва веласіпеднай дарожкі ад Лескавіч да Шуміліна, нядрэнна было б атрымаць і вулічныя трэнажоры…
Яна верыць, што таму, хто стукаецца, дзверы адчыняюць. Магчыма, Ларыса Уладзіміраўна крыху ідэаліст, але хіба дрэнна тое, што яна хоча, каб вуліцы былі чыстымі, каб у дамах было цёпла і людзі часцей усміхаліся.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №9 ад 30.01.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *