Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Пра здарэнні ў раёне расказаў в.а. першага намесніка начальніка РАУС Аляксей Іспянькоў.

А выручку – у кішэню
Жыхар Шуміліна наняў земляка будаваць дом. Закупіў неабходныя матэрыялы і перадаў іх мужчыну. Вядома, спадзяваўся на якаснае і хуткае будаўніцтва. І калі прыйшоў у чарговы раз на новабудоўлю, быў шакіраваны: ні будаўніка, ні матэрыялаў. Аказваецца, нячысты на руку зямляк вырашыў перапрадаць чужыя будматэрыялы, а “выручку” пакласці сабе ў кішэню. Супраць ліхадзея ўзбуджана крымінальная справа. Згодна з арт. 211 ч. 4 Крымінальнага  кодэкса Рэспублікі Беларусь яму пагражае пазбаўленне волі ад 3 да 12 гадоў.
Крадзяжы раскрыты
Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку раскрыты два крадзяжы, якія здзейснілі жыхар Віцебска і нашага раёна. Яны ўкралі  з гаража ў Крупчыне электраінструмент і некалькі набораў ключоў. Урон, нанесены пацярпеламу, складае больш за дзве тысячы рублёў. Украдзенае знойдзена, канфіскавана і будзе вернута пацярпеламу гаспадару. Супрацоўнікі РАУС устанавілі, што гэтыя ж ліхадзеі абрабавалі новабудоўлю ў Светласельскім і ўкралі перфаратар, бензапілу, электралобзік на агульную суму 680 рублёў. Па абодвух крадзяжах узбуджаны крымінальныя справы.

Са зводак ДАІ
Сутыкненне

На аўтадарозе Віцебск-Полацк адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Вадзіцель аўтамабіля Опель-Астра выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з БМВ. У выніку дарожна-транспартнага здарэння пацярпеў вадзіцель ВМВ (жыхарка Віцебска). Жанчына дастаўлена ў бальніцу. Як высветлілася, абодва аўто былі без тэхагляду. Таму прызначана экспертыза па тэхнічным стане транспартных сродкаў. Яшчэ па дадзеным ДТЗ будзе праведзена судова-медыцынская экспертыза.
Пешаход
Па аўтадарозе Віцебск-Полацк ішоў нецвярозы пешаход, жыхар Язвіна. Як паказаў алкатэстар, алкагольнае ап’яненне было больш за тры праміле. Складзены адміністрацыйны пратакол. Мужчыну пагражае штраф да 5 базавых велічынь.
Не на ручніку
Жыхар райцэнтра прыехаў на асабістым “Аўдзі” ў Віцебск, пакінуў аўто на стаянцы, а вось на “ручнік” паставіць забыўся. У выніку аўтамабіль пакаціўся якраз у металічныя вароты. На кіроўцу складзены адміністрацыйны пратакол.

Са Следчага камітэта
Крадзеж

Настаяцель прыхода Маці Божай Фацімскай звярнуўся ў праваахоўныя органы і паведаміў аб крадзяжы з храма грашовых сродкаў. Як расказаў начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Юрый Трошчанка, следчыя ўстанавілі асобу, якая падазраецца ў злачынстве. Па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа.
Арыштавана
29 снежня мінулага года райаддзел узбудзіў крымінальную справу ў адносінах да жыхаркі аграгарадка Светласельскі з-за нявыплаты грашовых сродкаў на ўтрыманне дзяцей. Следчыя папярэдзілі жанчыну, што ў выпадку нявыхаду на работу ці няяўку па выкліку ў РАСК  яна будзе ўзята пад арышт. За студзень жанчына ні разу не з’явілася на работу, на допыты да следчых не прыходзіла. У выніку была аб’яўлена ў вышук. 22 студзеня жанчына была знойдзена і арыштавана.
Падрыхтавалі Ларыса ЗАЙЦАВА і Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *