Вячеслав Воронов возглавляет службу участковых и готовится стать депутатом Шумилинского райсовета

Актуалии Общество Президент

Самы малады кандыдат у дэпутаты

Вячаслава Воранава, начальніка аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС, ведаюць многія жыхары раёна як чалавека інтэлігентнага, шчырага, патрабавальнага да сябе, граматнага ў юрыдычна-прававых пытаннях.
Амаль дзевяць гадоў працуе Вячаслаў Мікалаевіч  у аддзеле ўнутраных спраў. У яго штодзённая работа  з людзьмі. Узначальваючы службу ўчастковых, сам часта выязджае на рэйды, прымае ўдзел у розных прафілактычных мерапрыемствах. Тлумачыць жыхарам раёна, чаму трэба быць абачлівымі і асцярожнымі, чаму не варта адчыняць незнаёмым дзверы і пускаць іх у дом, у якіх выпадках трэба тэрмінова звяртацца ў міліцыю.
Маючы за плячыма немалы вопыт работы з людзьмі, Вячаслаў Мікалаевіч вырашыў у гэтым годзе паспрабаваць сябе на грамадскай пасадзе.
Вылучэнне В. М. Воранава кандыдатам у дэпутаты раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання па Дзяржынскай выбарчай акрузе № 13 падтрымалі і жыхары акругі, якія паставілі свае подпісы ў падпісных лістах.
Дарэчы, Вячаслаў Мікалаевіч – самы малады сярод кандыдатаў у дэпутаты раённага Савета. У свае трыццаць гадоў малады чалавек мае шмат планаў наконт дэпутацкай дзейнасці. Ён кажа, што гатовы абараняць правы і інтарэсы сваіх землякоў, аказваць дапамогу па бытавых пытаннях, працаваць на прафілактыку дзеля зніжэння злачыннасці, заклікаць людзей да здаровага ладу жыцця.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў № 11 ад 06.02.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *