Первые тонны зерна в счёт госзаказа поступили из хозяйств района на Полоцкий комбинат хлебопродуктов

Актуалии Сельское хозяйство

“Залатыя” рэйсы
Сёлета раён павінен здаць дзяржаве 5750 тон зерня (летась – 5100). Першыя тоны зерня паступілі на вытворчы ўчастак ААТ “Полацкі камбінат хлебапрадуктаў” у канцы мінулага тыдня. А прывезлі іх з ААТ “Прыазёрны мір”.
22 ліпеня на хлебапрыёмным ўчастку мы сустракалі першыя ў гэты дзень “залатыя” рэйсы.
МАЗ прывёз 10200 кг збожжа. На хлебапрыёмным участку зерне праверылі на вільготнасць, клейкавіну, засмечанасць – усе паказчыкі былі ў межах нормы. “Зерне буйное, адносіцца да трэцяга класу, – патлумачыў галоўны спецыяліст райсельгасхарчу Р. У. Валадзько. – Таму збожжа адразу накіроўваем на Полацкі камбінат хлебапрадуктаў”.
У мінулую пятніцу зерне прывезлі толькі з “Прыазёрнага міру”. На наступны дзень да гэтай гаспадаркі далучыліся “Прыдзвінскі”, “Ляжні”, “Ульскі” і “Шумілінскірайаграсэрвіс”. Увогуле на 25 ліпеня на шумілінскі вытворчы ўчастак паступіла 446 тон зерня, а на Полацкі камбінат хлебапрадуктаў – 64 тоны.
Як расказаў в. а. начальніка вытворчага ўчастка У. В. Мальгін, усяго на адвозцы зерня на гэтым тыдні будуць працаваць больш за дзесяць машын. Да аўтатаранспарту з Наваполацка далучацца КамАЗы, МАЗы з ПМС, ДРБУ-204, а таксама машыны прадпрымальнікаў Ляснічага і Гоманава з Шуміліна, Зімяніна з Обалі, Маскалькова з Башнёў. У самыя “гарачыя” дні на хлебапрыёмным участку гатовы прыняць каля 600 тон зерня.
Вадзіцель аўтамабільнага прадпрыемства № 6 г. Наваполацка Мікалай Сімановіч, што пад’ехаў да высокай эстакады ля лабаранцкай, адкрыў шчыльны тэн, якім быў закрыты кузаў машыны. Лабарант Вольга Някрасава з розных месцаў кузава бярэ пшаніцу на аналіз.
На здымку: вадзіцель М. Сімановіч, лабарант В. Някрасава.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №56 ад 26.07.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *