Районная демография: плюсы и минусы июня

Общество

7 дзяўчынак і 9 хлопчыкаў
Мы віншуем з нараджэннем маленькіх жыхароў раёна:
Багдановіч Міраславу (Шуміліна);
Варапаеву Дар’ю (Шуміліна);
Васёха Яўгенію (Мікалаёва);
Ганушчанку Барыса (Шуміліна);
Глушакова Яўгена (Шуміліна);
Жураўкіна Іллю (Шуміліна);
Іванова Антона (Башні);
Каўгунова Ягора (Шуміліна);
Карасёва Мікіту (Шуміліна);
Кесарава Максіма (Шуміліна);
Коцікава Кірыла (Шуміліна);
Махнову Анастасію (Язвіна);
Мясаедава Максіма (Навікі);
Новікаву Кацярыну (Навікі);
Чапліну Елізавету (Шуміліна);
Шніпаву Маргарыту (Добрына).
Як бачым, у Шуміліне нарадзіліся дзве дзяўчынкі і 7 хлопчыкаў. На тэрыторыі Светласельскага і Каўлякоўскага сельсаветаў з’явілася па два нованароджаныя, у Лаўжанскім і Мікалаёўскім — па аднаму. А вось у Обальскі, Дабейскі, Сіроцінскі і Мішневіцкі сельсаветы бусел у чэрвені не заляцеў.
Шукае сям’ю хлопчык
У нашым раёне 24 дзіцяці пражываюць у 18 прыёмных сем’ях, 50 — у апякунскіх. Зараз адзін хлопчык чакае, калі для яго знойдзецца сям’я. Па пытаннях усынаўлення, афармлення апякунства тэлефануйце ў аддзел адукацыі па тэл. 4-22-73.
13 шлюбаў за чэрвень
Хочацца спадзявацца, што сезон вяселляў у раёне набірае размах, бо ў два разы ў параўнанні з маем павялічылася ў чэрвені колькасць шлюбаў. І няхай іх лічба не зусім «прыгожая» — 13, тым не менш, верыцца, што для 13 маладых пар іх чэрвеньскае вяселле стане днём нараджэння сапраўднай шчаслівай сям’і.
6 шлюбаў аформілі жыхары раёна ў аддзеле ЗАГСу, па два — у Обальскім і Мішневіцкім сельсаветах, па аднаму — у Лаўжанскім, Мікалаёўскім і Сіроцінскім сельсаветах.
Пазбаўленне бацькоўскіх правоў
У мінулым месяцы судом Шумілінскага раёна была разгледжана адна справа аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў. Пра гэта паведаміла старшыня Шумілінскага суда Н. І. Гур’ян.
Грамадзянку Хардзікаву са Светласельскага пазбавілі бацькоўскіх правоў у адносінах да  непаўналетняга сына.
Разводы
У чэрвені судом Шумілінскага раёна былі разгледжаны 4 справы аб скасаванні шлюбаў. Дзве сямейныя пары дзяцей не мелі, стаж сямейнага жыцця ў іх быў невялікі — да трох гадоў. У дзвюх разведзеных сем’ях ёсць дзеці. Ініцыятарамі разводу ва ўсіх выпадках з’явіліся жанчыны. Узрост разведзеных — да 35 гадоў.
Страты
У чэрвені пайшлі з жыцця 28 жыхароў раёна, у тым ліку чатыры – працаздольнага ўзросту. Асноўная прычына смерці – хваробы сістэмы кровазвароту (з-за гэтага пайшлі з жыцця 11 чалавек, у тым ліку два – працаздольнага ўзросту). Сем чалавек памерлі ад старасці.
За мінулы месяц у раёне адбыўся адзін пажар, урон ад якога склаў больш за тры мільёны рублёў. Часткова згарэў жылы дом, у агні загінуў адзін чалавек.
У чэрвені ў раёне адбылося адно дарожна-транспартнае здарэнне. Адзін чалавек загінуў, адзін атрымаў траўмы.

Опубликовано в №57 от 27.07.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *