Павел Манак возглавил Обольский керамический завод в сложное время

Экономика

Працаваць на будучыню

Павел Іванавіч Манак быў прызначаны на пасаду дырэктара Обальскага керамічнага завода ў складаны для прадпрыемства час.

Не трэба казаць, якое выключнае значэнне для  Обалі і для раёна ў цэлым мае завод, як горадаўтваральнае прадпрыемства. Ад паспяховасці завода, канкурэнтаздольнасці яго прадукцыі залежыць дабрабыт абальчан. Мадэрнізацыя завода, якая была завершана ў 2016 годзе дазволіла выпускаць прадукцыю, канкурэнтную на рынку.
У мінулым годзе завод выйшаў на праектную магутнасць: за год было выпушчана 31 млн штук цэглы.  Прадукцыя Обальскага керамічнага завода прадаецца як у Беларусі, так і за яе межамі, пераважна ў Расійскай Федэрацыі. На заводзе сёлета плануюць павялічыць аб’ёмы продажу ў 1,5 раза. Кіраўніцтва керамічнага добра разумее, што нельга спыняць абнаўленне вытворчасці, неабходна працаваць на будучыню. Таму прапрацоўваюцца планы пераходу на мясцовыя віды паліва, не забываюць пра далейшую  мадэрнізацыю і аўтаматызацыю вытворчых ліній. Гэтыя захады дапамагаюць стабілізаваць сітуацыю на прадпрыемстве, а значыць і ў гарадскім пасёлку.
Да таго, П. І. Манак акрамя рашэння вытворчых пытанняў займаецца грамадскай дзейнасцю як дэпутат раённага Савета. Павел Іванавіч упэўнены,  што дэпутат – “гэта свой чалавек у вертыкалі ўлады, да якога людзі звяртаюцца са сваімі жыццёвымі праблемамі”. Так кіраўнік прадпрыемства і дэпутат, да якога жыхары аднаго з обальскіх інтэрнатаў звярнуліся з просьбай  аб рамонце даху, дапамог адрамантаваць яго. Ён імкнецца вырашаць тыя праблемы, з якімі звяртаюцца людзі. Таму і зараз яго вылучылі кандыдатам у дэпутаты раённага Савета дэпутатаў па Першамайскай выбарчай акрузе №16.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №12 ад 09.02.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *