Шумилино строится

Актуалии Новости Экономика

А наваселлі згуляем летам

У нас любяць гаварыць, што бясконца можна глядзець на тры рэчы: як гарыць агонь, цячэ вада і на зорнае неба. Я б сюды дабавіла: як будуецца дом. Гэтая карціна заўсёды нясе пазітыўны настрой, упэўненасць, пэўную надзею і перспектыву. Пераканана, што тыя 29 сямей, прычым, практычна ўсе мнагадзетныя, з асаблівай цікаўнасцю сочаць за тым, як шпарка ідзе будаўніцтва іх будучага жылля. І радуюцца такім тэмпам: не за гарамі наваселлі.
Трэба пачакаць толькі да лета, бо ўвядзенне ў строй аб’екта запланавана на чэрвень. У доме таксама прадугледжаны 3 камерцыйныя кватэры.
32-кватэрны чатырохпавярховы дом будуе Шумілінская ПМК-70. Зараз ідзе кладка другога паверха, прыступілі да ўладкавання электраправодкі, сантэхнічных і цяслярных работ. Будаўнікі працуюць па напружаным графіку, без выхадных, па дванаццаць гадзін. Дапамагаюць у будоўлі лепельскія калегі.
Як адзначае кіраўніцтва прадпрыемства, тэрміны будаўніцтва вытрымліваюцца, ніякіх замінак няма. Кожны дзень на аб’екце працуе каля трыццаці чалавек.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №12 ад 09.02.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *