Мікалай Будневіч правёў «прамую лінію»: пераважаюць камунальныя пытанні

Власть Главное Новости Общество

Камунальныя пытанні пераважаюць

У мінулую суботу, 20 лістапада, старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч правёў з жыхарамі раёна «прамую лінію», на якую паступіла пяць званкоў з просьбай дапамагчы ў вырашэнні праблем.

Тры тэлефонныя звароты тычыліся камунальнай сферы. Так, зацягнуліся капітальныя рамонты дамоў па вуліцы 40 год Кастрычніка. Зіма на парозе, а дахі раскрытыя, некаторыя кватэры пацярпелі ад дажджоў, абураліся іх жыльцы. Жыхары дома прасілі раённую ўладу ўмяшацца і паскорыць працэс завяршэння капрамонтаў.
Са скаргай на збоі ў падачы гарачай вады звярнуліся жыхары дома па вуліцы Юбілейнай. Неадкладна па адрасе была адпраўлена камунальная служба для высвятлення праблемы і яе вырашэння.
Асеннія дажджы падкінулі праблем жыхарам вёскі Гаравыя Обальскага сельсавета, якія жывуць у шматпавярховых дамах. Падтапліваюцца падвалы дамоў, расказалі вяскоўцы і папрасілі пасадзейнічаць у вырашэнні пытання.
Жыхароў вёскі Запалянка Мішневіцкага сельсавета непакоіць стан дарогі да іх населенага пункта – разбітая, у ямінах, просіць рамонту і ўвагі з боку раённай дарожнай службы.
Апошні званок тычыўся пратэрміноўкі разлікаў за здадзенае дзяржаве малако. З гэтым пытаннем да старшыні райсавета звярнуліся жыхары вёскі Шыліна Обальскага сельсавета. Пратэрміноўка на сённяшні дзень, па словах заяўнікаў, складае месяц, у той час як прынятая норма разлікаў – за кожныя 10 дзён. Кіраўніцтва «Полацкага малочнага камбіната» абяцала разлічыцца за малако да канца лістапада.
Мікалай Будневіч адзначыў, што па кожным праблемным пытанні, якое паступіла на «прамую лінію», вызначаны адказныя службы і тэрміны вырашэння.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №91 ад 23.10.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *