Благодарность от начальника милиции получил дружинник из Оболи

Общество

Падзяка ад начальніка міліцыі
Добраахвотная дружына працуе на Обальскім керамічным заводзе ўжо  многа гадоў.  Яе актывісты з’яўляюцца добрымі памочнікамі міліцыянераў. Яны дзяжураць на вуліцах,  ахоўваюць грамадскі парадак у пасёлку падчас розных мерапрыемстваў. Неаднойчы знаходзілі злодзеяў, спынялі хуліганаў і тых, хто парушае Правілы дарожнага руху.
А нядаўна камандзір добраахвотнай дружыны Аляксандр Віктаравіч Курачоў затрымаў ля завода нецвярозага вадзіцеля матацыкла, паведаміў пра гэта ў РАУС. У райаддзеле вырашылі заахвоціць дружынніка за такі мужны ўчынак. Выказаць падзяку за актыўны ўдзел ў ахове грамадскага парадку і дапамогу міліцыянерам у прафілактыцы  правапарушэнняў  на Обальскі керамічны завод завіталі начальнік РАУС  В. В. Мядзвецкі і начальнік ДАІ М. У. Гаралевіч.
Перад работнікамі керамічнага завода, якія сабраліся ў актавай зале, выступіў В. В. Мядзвецкі.  “Мы ўдзячныя  хлопцам з добраахвотнай дружыны вашага завода, якія сумленна выконваюць свой грамадзянскі доўг. Асабісты дзякуй за супрацоўніцтва  камандзіру Курачову. Спадзяемся на далейшае плённае супрацоўніцтва з дружынай вашага завода”, – адзначыў Вадзім Вадзімавіч.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №36 ад 13.05.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *