Шумілінскія медыкі падвялі вынікі работы за прайшоўшы год і акрэслілі задачы на бягучы

Актуалии Здоровье Общество

Шумілінскія медыкі падвялі вынікі работы за прайшоўшы год і акрэслілі задачы на бягучы
На выніковым медыка-санітарным савеце медыкі раёна падвялі вынікі работы за прайшоўшы год і акрэслілі задачы на бягучы. У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Людміла Кавалёва і намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава. З дакладам выступіў галоўны ўрач Шумілінскай цэнтральнай раённай бальніцы Канстанцін Баканаў.
Сёння штат установы аховы здароўя складае 439 чалавек, з іх 48 урачоў (14 пенсіянераў). 8 урачоў знаходзяцца ў водпуску па доглядзе за дзіцяці. У мінулым годзе бальніца папоўнілася маладымі кадрамі, на работу прыйшлі 2 урачы і 19 сярэдніх медработнікаў. Галіна мае патрэбу ва ўрачах-рэнтгенолагах (2), урачах агульнай практыкі (3), лор-урачу, урачу-эндакрынолагу…
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №21 ад 15.03.2019 г.