Шумилинские спортивные новости

Новости Спорт, туризм

Біятлон

У Раўбічах прайшоў чэмпіянат Беларусі па біятлоне, у якім бралі ўдзел усе мацнейшыя біятланісты краіны, акрамя тых, хто бярэ ўдзел у Алімпійскіх гульнях.
У спрынце наш зямляк Кірыл Цюрын заняў трэцяе месца.

У індывідуальнай гонцы Кірыл дапусціў два промахі на чатырох агнявых рубяжах. Нягледзячы на гэта Кірыл Цюрын выйграў гонку. Адрыў ад Аляксандра Дарожкі, які стаў другім і які дапусціў таксама два промахі, склаў амаль 50 секунд.
Сярод жанчын адзначылася Вольга Гаўрылкіна, якая стала другой у індывідуальнай гонцы.
Першы трэнер у Кірыла Цюрына і Вольгі Гаўрылкінай – Генадзь Салапаеў.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №14 ад 16. 02.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *