23 чэрвеня — дзень вызвалення Шумілінскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Официально

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны,  ветэраны працы,
паважаныя землякі!
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць вас з днём вызвалення Шумілінскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Праходзяць гады, але не гасне велічнасць подзвігу савецкага салдата. Мы з удзячнасцю ўспамінаем і схіляем галовы перад светлай памяццю тых, хто аддаў жыццё за вызваленне нашага шумілінскага краю, за незалежнасць Рэспублікі Беларусь.
Словы шчырай удзячнасці мы выказваем усім, хто, не шкадуючы сіл, набліжаў Вялікую Перамогу, адчуваў жах акупацыйнага рэжыму, самааддана працаваў у тылу, адраджаў з руін і попелу народна-гаспадарчы комплекс раёна і краіны. Зямны паклон вам і вялікі дзякуй ад удзячных нашчадкаў.
У гэты светлы дзень ад душы жадаем усім жыхарам раёна моцнага здароўя, міру і згоды, штодзённай працай памнажаць свой аса-бісты і грамадскі дабрабыт, усяляк умацоўваць аўтарытэт маладой беларускай дзяржавы.

Заўтра, 23 чэрвеня, у 11.00 у раённай бібліятэцы пройдзе ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае дню вызвалення Шумілінскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У праграме – сустрэча ўдзельнікаў партызанскага руху брыгады С. М. Кароткіна, падвядзенне вынікаў агляду-конкурсу творчых работ «Ветэран жыве побач».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *