Сытная была Масленица в Шумилино, от блинов глаза разбегались

Актуалии Новости Общество

І бліноў наеліся

А тым часам над гарадскім паркам ваўсю ішоў дым ад свежаспечаных бліноў, разносіўся дзіцячы смех са снежных горак, гучалі песні і жарты – тут шчодра адзначалі Масленіцу.

Сапраўды, бліноў на свяце было столькі, што аж вочы разбягаліся! Грэцкія і пшанічныя, тоўстыя і наліснікі, простыя і з начынкай, класічныя і сучасныя…

Выпякаліся яны і непасрэдна на гулянні. Прычым, на адмысловых паленах. Выглядала гэта вельмі смачна  і прывабна. І жадаючых паласавацца такімі блінамі, як кажуць, з пылу з жару, было хоць адбаўляй.

Дарэчы, сёлета ўпершыню на Масленіцы быў праведзены конкурс бліноў “Ах, бліны – прадвеснікі вясны!”. Скажу шчыра, нялёгка прыйшлося журы вызначаць лепшых, тым не менш пераможцы ў некалькіх намінацыях былі вызначаны:

Пераможца конкурсу – клуб “Ветэран” Лаўжанскага СЦК.
“Самы складаны блін” – Шумілінская СШ №1.
“Самая смачная начынка” – Шумілінскі яслі-сад №1.
“Самая высокая стопка бліноў” – Светласельскі яслі-сад.
“Самы тонкі блін” – народны клуб “Ветэран” РЦК.
“Дзіцячы блін” – Шумілінскі яслі-сад №4.

Немагчыма было прайсці міма імправізаваных яркіх казачных саней, якія выстраіліся перад сцэнай і сталі для многіх сапраўднай фотазонай.

Упершыню на Масленіцы прайшоў конкурс “Казачныя сані” і вызначаны пераможцы:
1 месца – сям’я Малашонак (“Царэўна-лебедзь”).
2 месца – УП ЖКГ.
3 месца – Шумілінская СШ №2 і Шумілінскі яслі-сад №3.
Забавы, конкурсы, катанне на конях – усё гэта было на гулянні. І масленічны слуп (хоць сёлета і без пеўня ў якасці галоўнага прыза) сабраў шмат жадаючых ўзабрацца на самы верх і прадэманстраваць свой спрыт і сілу. Між іншым, самым лоўкім аказаўся самы маленькі слупалаз Улад Войтаў.
Напрыканцы гулянняў, вядома, гарэла чучала Масленіцы. Усе разам такім чынам праводзілі холад і зіму і сустрэлі вясну. Мяркуючы па тым, як шпарка гарэла чучала, вясна не за гарамі.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №15 ад 20.02.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *