Шефы из города помогают в заготовке кормов и уборке зерновых в хозяйствах района

Актуалии Сельское хозяйство

І тэхнікай дапамаглі, і грашыма
Жніво – справа агульная. “Недапушчальна, каб былі перабоі ў жніўным канвееры, – гаворыць начальнік аддзела райсельгасхарчу па раслінаводству В. У. Коваль. – На дапамогу практычна ўсім гаспадаркам раёна прыбылі шэфы з прадпрыемстваў і арганізацый Шуміліншчыны і Кастрычніцкага раёна г. Віцебска”.
Напрыклад, з нашага раёна ў гаспадаркі накіравана 36 чалавек, у тым ліку 12 камбайнераў. Так, за руль трактароў селі 16 механізатараў з камунгасу, лясгасу, раёна электрасетак, аддзела адукацыі. Перадалі на час жніва механізатараў з Обальскага керамічнага завода. А ўвогуле больш за ўсіх прыбыло памочнікаў з камунгасу, 14 чалавек. Яны працуюць у ААТ “АграБаравінка”, “Прыазёрны мір”, СФГ “Крыніца”, “Сіроцінскім” і “Лаўжанскім”. Акрамя таго, з УП ЖКГ у гаспадарках працуюць шэсць аператараў зернесушылак. Праігнараваў шэфскую дапамогу хіба што толькі “Вітконпрадукт”.
Адзначым, што з розных прамысловых прадпрыемстваў раёна ў сельгасарганізацыі для дапамогі накіраваны шэсць трактароў, 8 МАЗаў і аўтамабіляў ГАЗ. Напрыклад, вельмі чакалі ў  “Прыазёрным міры”  аўтамабілі з райгазу і ПМК-70 для адвозцы зерня, бо сваіх машын у гаспадарцы не хапае.
Паўтара дзесятка памочнікаў працуе ў нашым раёне з прадпрыемстваў Кастрычніцкага раёна г. Віцебска. Прыехалі не толькі вадзіцелі, але і токары, зваршчыкі з абласнога цэнтра. Калі прадпрыемства перадавала для гаспадаркі МАЗ, то, зразумела, са сваім вадзіцелем.
“І ў нас добрыя шэфы, – гаворыць кіраўнік ААТ Прыдзвінскі” У. І. Дзятлаў. – Яны дапамагаюць нам і на пасяўной, і ў час касавіцы, і на жніве. Напрыклад, аўтамабіль для развозкі абедаў падалі з “Віцебскага халадзільнага камбіната”, а “Прафтэхмантаж” выдзеліў на запчасткі дзесяць мільёнаў рублёў”.
“Лаўжанскаму” дапамаглі грашыма абласны тэхнагандлёвы цэнтр “Гарант” і “Віцебскрыба”. У “Мішневічах” каторы сезон запар працуе зваршчык з Віцебскага прыборабудаўнічага завода.
На жаль, віцебскія шэфы ў нашы гаспадаркі даехалі не ўсе. Напрыклад, не дачакаліся іх з “Віцебскіх прадуктаў” у “Крыніцы”, з тэхналагічнага каледжа – у “Сіроцінскім”, з “Віцебскгандальбуду” – у “Шумілінскім райаграсэрвісе”…
Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *