Профсоюзы подводят итоги, ставят новые задачи

Общество Экономика

Вынікі работы за 2017 год і задачы на бягучы

У сераду прайшло пасяджэнне савета Шумілінскага раённага аб’яднання прафсаюзаў, на які былі запрошаны старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый прадпрыемстваў і ўстаноў раёна, запрошаныя асобы. Удзел у пасяджэнні прынялі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава, намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава.
Са справаздачай аб рабоце Шумілінскага раённага аб’яднання прафсаюзаў у 2017 годзе выступіў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Васіль Юхнавец. Васіль Васільевіч акцэнтаваў увагу на прыярытэтных накірунках работы прафсаюза, расказаў пра асноўныя задачы, якія вырашаліся ў мінулым годзе, кантроль за выкананнем раённых пагадненняў, калектыўных дагавораў, эфектыўнасць работы грамадскай камісіі па ахове працы, удзел у культурна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемствах і інш.
У абмеркаванні даклада прынялі ўдзел старшыня прафсаюзнай пярвічкі Шумілінскага занальнага вузла электрасувязі Алена Гур’ева, старшыня пярвічнай прафарганізацыі УП ЖКГ Таццяна Лявонава.
Выступілі перад прысутнымі старшыня райсавета Ірына Новікава, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Валекава, саветнік тэхнічнай інспекцыі працы Савета ФПБ Рыгор Лукашоў, тэхінспектар абкама АПК Міхаіл Лабко, намеснік начальніка  аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб працы абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Галіна Галай, галоўны ўрач санаторыя “Лётцы” Сяргей Усілёнак,  спецыяліст “Беларустурыста” Вольга Ануфрыева.
На пасяджэнні быў прыняты і зацверджаны план асноўных мерапрыемстваў Шумілінскага раённага аб’яднання прафсаюзаў на 2018 год, прынята адпаведная пастанова.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №15 ад 20.02.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *