В Витебске планируют установить памятник воину-десантнику. Идёт сбор средств

Новости Общество

Сабе – гонар! Нашчадкам – памяць! Радзіме – слава!
Гвардзейцы-дэсантнікі!
Віцебская абласная арганізацыя “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане звярнулася да нас з просьбай дапамагчы ў зборы грашовых сродкаў на ўстаноўку ў парку Пераможцаў г. Віцебска манумента воіну-дэсантніку.

Праект манумента ўзгоднены з Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам і абласным Саветам дэпутатаў. Кошт манумента 270 000 (дзвесце семдзесят тысяч) беларускіх рублёў. Частка грашовых  сродкаў выдзяляецца выканаўчым камітэтам з пазабюджэтных сродкаў. Адкрыццё манумента запланавана на 2 жніўня 2018 года. Прапаную ў тэрмін да 1 красавіка 2018 года арганізаваць збор грашовых сродкаў сярод воінаў-дэсантнікаў, якія пражываюць у нашым раёне. Сума ўзносу адвольная.  Грашовыя ўзносы прымаюцца ў будынку раённай структуры  Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.
Мікалай АЛЯКСЕЕНКА,
гвардыі маёр у адстаўцы, член савета раённай арганізацыі  “Беларускага саюза афіцэраў”.
Надрукавана ў №16 ад 23.02.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *