18 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу

Новости Экономика

18 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу

Паважаныя работнікі аграпрамысловага комплексу Шумілінскага раёна, ветэраны працы!
Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу! Гэтае свята аб’ядноўвае ўсіх, хто любіць сваю родную зямлю і працуе на яе карысць.
Сельская гаспадарка для Шумілінскага раёна не толькі асноўная галіна эканомікі – гэта жыццёвы лад большасці яго жыхароў, працавітасць, упартасць якіх даюць рэальныя вынікі: хлеб, малако, мяса і іншыя прадукты харчавання, што карыстаюцца вялікім попытам як унутры, так і за межамі нашага раёна.  Нягледзячы на цяжкасці і не заўжды спрыяльныя ўмовы надвор’я, высокая самааддача працаўнікоў аграпрамысловага комплексу раёна, адданасць абранай справе дазваляюць дасягаць вытворчых паказчыкаў і пастаўленых мэт.
Напярэдадні свята асаблівыя словы ўдзячнасці ветэранам сельскагаспадарчай галіны, якія і сёння займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю і перадаюць свой багаты прафесійны вопыт маладым спецыялістам.
Агульнымі намаганнямі нам неабходна яшчэ многае зрабіць па нарошчванні аб’ёмаў сельскагаспадарчай вытворчасці і паляпшэнні якасці жыцця ў вёсцы. Упэўнены, што веды, вопыт і дысцыпліна дапамогуць вырашыць усе пастаўленыя задачы, пераадолець усе цяжкасці.
У гэты святочны дзень прыміце словы ўдзячнасці за нялёгкую, але такую неабходную працу. Ад усёй душы жадаем моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых поспехаў і спрыяльных умоў для развіцця сельскагаспадарчай галіны!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №89 ад 16.11.2018 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *