2 верасня – Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці

Актуалии Общество Экономика

2 верасня – Дзень работнікаў
нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці

Паважаныя работнікі і ветэраны газавай і паліўнай службаў Шумілінскага раёна!
Прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам –
Днём работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці!
Прафесійныя веды, імкненне да дасягнення высокіх вынікаў, гатоўнасць вучыцца новаму, самааддача і строгая дысцыпліна вызначаюць работнікаў прадпрыемства нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці ў Шумілінскім раёне, да якіх адносяцца Шумілінскі раён газазабеспячэння ВУ “Полацкгаз”, Обальскі ўчастак ВУ “Віцебскторф”, ВУ “Метан”, МАЗС № 6 г. п. Шуміліна і АЗС № 76 н.п. Мікіціха, РУП “Беларусьнафта”, Шумілінскі філіял абласнога АУП “Віцебскаблпаліў”.
Дзякуючы дакладнай і зладжанай рабоце кожнай з гэтых арганізацый, забяспечваецца функцыянаванне прамысловай і сельскагаспадарчай галін Шуміліншчыны, сацыяльнай інфраструктуры. Складана ўявіць, колькі сіл, энергіі, ведаў, а часам цярпення і ўпартасці вам прыходзіцца прымяніць, каб дабіцца бесперабойнай і бяспечнай работы паліўнай і газавай гаспадаркі раёна. Вашы вытворчыя аб’екты з’яўляюцца прыкладам добраўпарадкавання і заслугоўваюць самай высокай адзнакі.
У дзень прафесійнага свята прыміце словы шчырай удзячнасці за прафесіяналізм і майстэрства, моцнага здароўя, дабрабыту і шчасця вам, вашым родным і блізкім. Новых вытворчых поспехаў, стабільнасці і працвітання вашым арганізацыям!
Раённы выканаўчы камітэт.                                 Раённы Савет дэпутатаў.

Надрукавана ў №67 ад 31.08.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *