Отравиться можно и боровиком…

Актуалии Здоровье

Грыбы і ягады бываюць ядавітымі
Заўжды беларусы збіралі прыродныя дары: ягады, грыбы, лекавыя расліны. Але небяспека хаваецца ў тым, што можна лёгка пераблытаць карысныя і ядавітыя віды раслін. Гэта тычыцца як лекавых раслін і грыбоў, так і ягад.
Першае правіла пры зборы дзікарастучых раслін – не збірайце незнаёмыя травы, плады, ягады, грыбы. Нават пры самым малым сумненні не бярыце і не каштуйце іх.
Перш чым пакласці грыб ў кошык, варта ўважліва агледзець яго, улічваючы колер, плямы, іншыя прыкметы. Неабходна памятаць, што пагрозу здароўю ствараюць і ядомыя грыбы, калі яны старыя, пашкоджаныя цвіллю, ці доўга захоўваліся ў цёплых умовах. Ніколі не каштуйце сырыя грыбы на смак. Усё гэта павялічвае рызыку атруціцца.
Ягады і плады таксама неабходна аглядаць з усіх бакоў, каб яны не былі пашкоджаныя гніллю і цвіллю. Ніколі не каштуйце незнаёмыя ягады, не збірайце расліны, якіх не ведаеце.
Пры атручванні грыбамі, ягадамі неабходна аказаць першую дапамогу. Пры прыкметах млоснасці і асабліва слабасці і галавакружэння неабходна выклікаць ваніты – выпіць не менш 1-2 літраў чыстай вады, націснуць пальцамі на корань языка. Неадкладна выклікаць хуткую дапамогу.
Л. ЛІНКЕВІЧ, спецыяліст групы прапаганды і абучэння райаддзела па надзвычайных сітуацыях.
Надрукавана ў №58 ад 02.08.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *