Украл электроэнергию — заплати штраф в пятикратном размере

Общество Экономика

У пяцікратным памеры

У 2016 годзе зарэгістравана 45 фактаў крадзяжу электраэнергіі ў бытавых спажыўцоў, у 2017 годзе выяўлена 20 падобных фактаў. Агульная сума прычыненай шкоды, прад’яўленай да аплаты, ў  2017 годзе склала  37,124 рублёў (у 2016 годзе – 31,212 рублёў). Два спажыўцы асабліва “вызначылаіся”: яны скралі электраэнергіі на  6,157 і 5,735 рублёў.
У чарговы раз хочацца нагадаць, што па такіх фактах правапарушэнняў узбуджаюцца адміністрацыйныя справы. Згодна з  арт. 20.10 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях вінаваты выплачвае  ў пяцікратным памеры штраф ад сумы прычыненай шкоды.
Яўген ЛЕБЕДЗЕЎ,
начальнік Шумілінскай энергаінспекцыі.
Надрукавана ў №18 ад 02.03. 2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *