Подписчики «Герой працы» жалуются на плохую доставку газеты

Общество

Не прыносяць раёнку за аўторак
На рэдакцыйнай калегіі падчас абмеркавання падпіскі на будучы год “выплыла” такое пытанне: некаторыя нашы падпісчыкі адмовіліся ад раёнкі таму, што прыносяць яе нерэгулярна.
Праблема не новая, узнікала яна і раней, неаднойчы мы “высвятлялі адносіны” з поштай, з друкарняй. І не знаходзілі вінаватых.  Пошта спасылалася на тое, што друкарня ім аддае не ўсе экзэмпляры, а друкарня, у сваю чаргу, бажылася, што такога проста не можа быць. Друкары тлумачылі, што ніхто не будзе кожны раз мяняць тыраж, ён карэкціруецца ў пачатку кожнага месяца, потым выстаўляецца аўтаматычна, болей таго, некалькі экзэмпляраў, па іх словах, яны друкуюць дадаткова, потым газеты запакоўваюць у пачкі, якія пошта і забірае з сартыравальнага пункта.
А газет як не хапала, так і не хапае. Менавіта гэты факт стаў прычынай для званка ў рэдакцыю Людмілы Цімафеевай. Людміла жыве на вуліцы Суворава ў райцэнтры, яна расказала, што амаль кожны аўторак ёй не прыносяць “Герой працы”. У пятніцу заўсёды прыносяць, а ў аўторак чамусьці толькі зрэдку. І не толькі ёй. Не прыносяць і суседзям-пенсіянерам, якія пастаянна клеяць на паштовую скрыню сцікеры з тэкстам: “Пакладзіце раёнку за аўторак”. Гэты зварот, вядома, адрасуецца паштальёну, а той разводзіць рукамі: зноў газет недадалі.
Каб канчаткова разабрацца ў сітуацыі і зняць праблему, мы накіроўваем гэты артыкул на рэагаванне і Віцебскаму філіалу “Белпошты”, і абласной друкарні. Будзем чакаць афіцыйных адказаў.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №83 ад 28.10.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *