В Шумилино состоялось открытие районной Доски почёта

Актуалии Общество

“Стваральная праца аб’ядноўвае ўсе пакаленні”
“Мірная стваральная праца аб’ядноўвае ўсе пакаленні. Менавіта таму мы штогод ушаноўваем лепшых працаўнікоў, гаворым ім словы падзякі і ўдзячнасці за годную працу на карысць нашага раёна, на карысць усіх яго жыхароў”, – адзначыў  29 красавіка старшыня райвыканкама А. І. Снараў у выступленні з нагоды адкрыцця раённай Дошкі гонару. Урачыстае мерапрыемства штогод прымяркоўваецца ў нашым раёне да Свята працы.
Кіраўнік раёна нагадаў пра вялікі ўклад у эканоміку раёна кожнага працоўнага. Менавіта дзякуючы нястомнай, карпатлівай працы ўдаецца праводзіць рэканструкцыю жывёлагадоўчых ферм, абнаўленне машынна-трактарных паркаў,  мадэрнізацыю Обальскага керамічнага завода, будаўніцтва сацыяльных аб’ектаў. Гэтая работа ўжо вяртаецца павышэннем колькасці і якасці, вырабам інавацыйнай і канкурэнтаздольнай прадукцыі. Без гэтага ў сучасных эканамічных умовах немагчыма існаваць і развівацца. Аляксандр Іванавіч уручыў дыпломы аб занясенні прозвішчаў пераможцаў на Дошку гонару і павіншаваў з высокімі дасягненнямі ў працы.
Работнікі культуры падрыхтавалі для лаўрэатаў і ўсіх удзельнікаў святочнага мерапрыемства цудоўную канцэртную праграму, у якой бралі ўдзел шматлікія народныя і ўзорныя творчыя калектывы раёна.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №35 ад 03.05.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *