На совещании в райисполкоме

Актуалии Президент

Час прыбіраць пасля зімы
У панядзелак адбылася традыцыйная рабочая нарада ў райвыканкаме, на якую запрашаюцца члены райвыканкама, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў раённага органа ўлады, кіраўнікі раённых службаў і арганізацый. Правёў нараду выконваючы абавязкі старшыні райвыканкама В. В. Доктараў.
Галоўная ўвага раённага кіраўніцтва звернута на актуальныя пытанні эканомікі раёна. У канцы месяца ўсім трэба вырашыць пытанні з  выплатамі зарплаты работнікам арганізацый і прадпрыемстваў раёна, падатковых і іншых плацяжоў, звярнуў ўвагу прысутных В. В. Доктараў.
Востра стаяць праблемныя пытанні ў сельскай гаспадарцы: неабходна актывізаваць работы па рамонце  тэхнікі, падцягнуць вытворчасць малака, закуп цялят у насельніцтва і іншае – і гэта ва ўмовах недахопу фінансавых сродкаў.
Намеснік старшыні райвыканкама А. П. Быкаў паведаміў пра складаную сітуацыю з водазабеспячэннем ў аграгарадку Кардон, па выхаду з якой зараз прапрацоўваюцца розныя варыянты.
Увага прысутных была звернута і на неабходнасць навядзення парадку на замацаваных тэрыторыях, якія ачысціліся ад снегу і патрабуюць тэрміновай уборкі ад зімовага смецця.
Былі разгледжаны і іншыя бягучыя пытанні жыццядзейнасці раёна.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №15 ад 24.02.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *