Сотрудники ГАИ из Шумилино помогали замерзающим на трассе водителям

Безопасность Новости

У машыне ДАІ – тэрмасы з гарачым чаем

На мінулым тыдні зіма выпрабоўвала вадзіцеляў і тэхніку на надзейнасць і вынослівасць. І не ўсе вытрымалі такія іспыты. Самым халодным выдаўся святочны дзень 23 лютага. Пад раніцу тэрмометры ў Шуміліне паказвалі мінус 28 градусаў. Многія вадзіцелі, што адпраўляліся ў гэты дзень на работу, ледзь завялі свае аўто. Кіроўцам, што спыніліся на аўтадарозе Віцебск-Полацк, прыйшлі на дапамогу супрацоўнікі ДАІ.
У машыне “гаішнікаў” – тэрмас з гарачым чаем, цёплыя курткі. Вось з такім “стратэгічным запасам” і выехалі дзяжурыць на аўтатрасу Р-20. Разам з інспектарам дарожна-патрульнай службы Сяргеем Калянковічам і ўчастковым інспектарам РАУС Аляксеем Буракевічам пад’язджаем да дзвюх фур, якія стаяць на абочыне. “Добры дзень, дапамажыце нам, – просяць вадзіцелі. – Едзем з Полацка ў Віцебск. Салярка замерзла, прымянілі сістэму прагравання – “сеў” акумулятар”.
Супрацоўнікі РАУС запрашаюць вадзіцеляў сесці пагрэцца ў службовую машыну. А самі ў гэты час чакаюць, пакуль на аўтадарозе з’явіцца вялікагрузная машына. Прыпыняюць яе і  просяць вадзіцеля дапамагчы – зарадзіць акумулятары фур. Неўзабаве ўсе вялікагрузныя машыны адпраўляюцца ў дарогу.
У гэты ж дзень супрацоўнікі РАУС ратавалі літоўцаў, “Джып” якіх заглух паміж вёскамі Латкова і Мясаедава. Міліцыянеры на службовай машыне прыцягнулі легкавушку пацярпелых да райаддзела. А вадзіцеля і пасажыраў завезлі пераначаваць у шумілінскую гасцініцу.
У святочны дзень 23 лютага шумілінскія міліцыянеры працавалі ва ўзмоцненым рэжыме. З-за вялікіх маразоў на дарогах спынілася шэсць машын. Людзям патрабавалася дапамога. І яны яе атрымалі.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №18 ад 02.03. 2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *