Успешно выступили борцы Шумилинского района

Молодёжь Новости Спорт, туризм

Грэка-рымская барацьба

Паспяхова выступілі юныя барцы нашага раёна, якія займаюцца ў аддзяленнях барацьбы СДЮШАР у Обалі і Башнях,  на рэспубліканскім турніры па грэка-рымскай барацьбе, які прайшоў у Маладзечне.
Обальскія выхаванцы Пятра Ганушчанкі сем разоў падымаліся на п’едэстал. Першыя месцы заваявалі Арсеній Лосеў (вагавая катэгорыя 54 кг) і Цімафей Карасёў (41 кг), другія – Яўген Ліпчанка (26 кг), Анатоль Анцупаў (29 кг) і Вячаслаў Цітоў (60 кг), трэція – Ілья Канстанцінаў і Уладзіслаў Аверчанка (абодва ў вагавой катэгорыі 36 кг).
Барэц з Башнёў Дзяніс Бяспалаў стаў трэцім у вагавой катэгорыі 26 кг. Трэніруе хлопца  Яўген Асташонак.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №21 ад 16.03.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *