Увлечения Нины Сивцовой привели её на персональную выставку

Мир увлечений Общество

Стужкі, бісер, джутавая філігрань

Ці магла Ніна Сіўцова сабе ўявіць нават некалькі гадоў таму, што ў самым бліжэйшым будучым у яе будзе аформлена персанальная выстава!

“Мяне заўсёды захаплялі творы ручной работы, – шчыра прызнаецца Ніна Іванаўна. – Я не прапускала ніводнага “Горада майстроў” на Славянскім базары ў Віцебску. Глядзела на шэдэўры і па-добраму зайздросціла. І марыла сама навучыцца азам розных тэхнік. Праўда, на ўсё не хапала часу”.

І вось яна, мара, спраўдзілася! Ніна Сіўцова пасля выхаду на заслужаны адпачынак урэшце ўсур’ёз занялася творчасцю: спачатку вязаннем спіцамі і кручком, пасля бісерапляценнем, вышыўкай крыжыкам і стужкамі, фааміранам, у апошні час захапілася ажурнай джутавай філігранню. А планаў і задум для ўвасаблення яшчэ шмат.

Падказчыкамі ідэй сталі загадчыца дзённага аддзялення для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Зоя Вайцянкова і кіраўнік гуртка “Канзашы” Марына Валчэцкая, які Ніна Іванаўна наведвае не так і многа часу. А вынікам іх сумеснай работы і стала персанальная выстава Ніны Сіўцовай, якая  наладжана ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Пабачыць яе можа любы жадаючы, пры жаданні ёсць магчымасць набыць упадабаную рэч для сябе. Выстава будзе працаваць да канца сакавіка.

Тэкст і фота Алены КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №21 ад 16.03.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *