Юлия Сивогривая и её команда по заготовке дров и щепы

Актуалии Экономика

Рыхтуюць дровы і шчапу для кацельняў

Яны прыходзяць раніцай на работу, пераапранаюцца, садзяцца ў машыну і накіроўваюцца ў лес – кожны дзень, у любое надвор’е. Ні спякота, ні сцюжа, ні праліўны дождж не парушаць іхніх планаў.
Участак лесанарыхтовак УП ЖКГ займаецца нарыхтоўкай дроў і шчапы для кацельняў прадпрыемства. Гэтымі васьмю хлопцамі (на фота) кіруе Юлія Сівагрывая, таксама за якасным выкананнем работы сочыць майстар Сяргей Лапавухаў.

У распараджэнні ўчастка ёсць уся неабходная тэхніка (ад трактароў МТЗ для вывазкі дроў з лесу да шчапаздрабняльнай машыны), каб выканаць поўны цыкл работ па нарыхтоўцы паліва для кацельняў.
За месяц, падлічыла начальнік участка, выходзіць недзе тысяча метраў кубічных драўніны.
“Работа, вядома, складаная: няпроста, напрыклад, вывезці нарыхтаваныя дровы з лесу, калі дарогу размывае дажджом”, – кажуць работнікі.
Яны працуюць на даволі аддаленых ад райцэнтра дзялянках – у Казьянах, Новай Барсучыне, Сянькове.
І ў тым, што ўсю зіму мы з вамі не ведаем гора з ацяпленнем, ёсць вялікая іх заслуга – брыгады ўчастка лесанарыхтовак.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №23 ад 23.04.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *