На Обольском керамическом заводе прошла встреча с председателем райисполкома

Актуалии Общество Президент

Эфектыўнасць вытворчасці — справа дырэктара, спецыяліста, рабочага
Старшыня раённага выканаўчага камітэта В. А. Падляшчук 28 ліпеня правёў сустрэчу з працоўным калектывам Обальскага керамічнага завода.
Эфектыўнасць працы, складаемыя вытворчасці, якасць прадукцыі, эканомія энергарэсурсаў — галоўныя аспекты, на якія зрабіў акцэнт кіраўнік раёна.
Нельга жыць учарашнім днём, трэба адыходзіць ад шматзатратнай вытворчасці, ад ручной работы, падкрэсліў Вальдэмар Антонавіч. Прадпрыемства не ўпэўнена ў якасці вырабляемай прадукцыі, таму кожную цагліну пасля выхаду з печы жанчыны мацаюць, перакладваюць, а гэта не толькі вельмі цяжкая праца, але і вялікія затраты.
“Тэхналогія такая”, — заўважыў нехта з залы.
Гэта тэхналогія ў галаве, адказаў В. А. Падляшчук, яна даўно састарэла і ўжо не выкарыстоўваецца ў свеце, ад яе трэба адыходзіць. Вальдэмар Антонавіч параўнаў цэглу з хлебам, які кожны дзень кладзецца на стол, але хлебапёкі не перакладваюць кожную буханку, хлеб ідзе паддонамі.
Кіраўнік раёна запатрабаваў жорсткай эканоміі матэрыяльных рэсурсаў на заводзе, сёння завод не зменшыў, а павялічыў расход матэрыяльных рэсурсаў. Хто даў на гэта права, запытаў старшыня райвыканкама. Ён даручыў распрацаваць механізм заахвочвання работнікаў прадпрыемства за з’эканомленыя рэсурсы. З’эканоміць можна, напрыклад, і на тым жа вогнеўпоры, які завод закупляе за валюту для рамонту цялежак, а маглі б вырабляць самі. Наогул, не трэба баяцца эксперыментаваць, калі гэта дае хоць невялікі плён. Па сілах заводу самому зрабіць і прэсавае абсталяванне (са старога. Што не выкарыстоўваецца) для выпуску той жа пліткі ці бардзюра, якія ідуць нарасхват.
Эфектыўнасць вытворчасці — гэта справа дырэктара, спецыяліста, рабочага.
Разам з тым Вальдэмар Антонавіч не забыў падзякаваць завадчанам за дапамогу ва ўборцы ўраджаю.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №58 ад 02.08.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *