В центре внимания — уборка зерновых

Актуалии Президент

Хуткасць. Якасць.  Ураджайнасць
На абласной селектарнай нарадзе, якую правёў учора старшыня абласнога выканаўчага камітэта А. М. Косінец, былі абмеркаваны актуальныя задачы дня.
Аляксандр Мікалаевіч найперш акрэсліў блок сельскагаспадарчых пытанняў. Тут цэнтральнае месца, вядома ж, было аддадзена жніву. Хуткасць, якасць, ураджайнасць — гэтыя тры кампаненты кіраўнік вобласці назваў вызначальнымі на ўборцы ўраджаю.
Сёння трэба закладваць ураджай 2012 года. А. М. Косінец паставіў задачу да 25 жніўня пасеяць азімы рапс, з 25 жніўня пераходзіць на пшаніцу. Пастаўлена задача сеяць толькі зерне вышэйшай пробы і да 25 верасня завяршыць сяўбу ўсіх азімых культур.
На кантролі ў старшыні аблвыканкама і прагнозныя паказчыкі, з якіх асаблівую занепакоенасць выклікаюць прамыя замежныя інвестыцыі і нездавальняючыя тэмпы будаўніцтва.
У цэлым жа, адзначыў Аляксандр Мікалаевіч, Віцебская вобласць трымае лідзіруючыя пазіцыі ў рэспубліцы, і кожнае прадпрыемства, кожная арганізацыя павінны імкнуцца да вышэйшых вынікаў у свёй галіне.
Парадак. Дысцыпліна. Эфектыўнасць
Рабочую нараду старшыня раённага выканаўчага камітэта В. А. Падляшчук пачаў з пытанняў добраўпарадкавання. У гэтым плане наш раён не вытрымлівае канкурэнцыі з многімі раёнамі вобласці, зазначыў Вальдэмар Антонавіч, падчас нам проста не хапае элементарнага парадку.
На ўзроўні кіраўніка раёна была абмеркавана тэма гандлю, у прыватнасці работа прыватных гандлёвых структур, якія часта ігнаруюць асартыментны пералік. Аддзелу эканомікі райвыканкама прадстаўлены ўсе паўнамоцтвы для навядзення тут належнай дысцыпліны.
Што датычыць уборкі ўраджаю, здачы дзяржзаказу, тут старшыня райвыканкама адзначыў плённую работу “Прыазёрнага міру”, “Прыдзвінскага”, “Ляжнёў”. А вось “Сіроцінскі”, “Мішневічы”, “Крыніца”, “Шумілінскі райаграсервіс” па дзяржзаказу блізкія да нуля, і такую работу інакш як нездавальняючай не назавеш.
В. А. Падляшчук даў распараджэнне тэрмінова пачынаць жніво і на прыватных палетках.
На ўсіх участках работы старшыня райвыканкама запатрабаваў жорсткай дысцыпліны, прыняцця строгіх мер па ахове працы і бяспецы людзей.
На нарадзе былі адзначаны нізкая эфектыўнасць жывёлагадоўчай вытворчасці, нездавальняючыя тэмпы будаўніцтва, падкрэслены неабходнасць больш прадметнай работы са зваротамі насельніцтва, абмеркаваны іншыя надзённыя пытанні.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №58 ад 02.08.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *