Перспективы школе в Новиках дал агрогородок

Актуалии Образование Сельское хозяйство

Перспектывы ёсць
Папрыгажэла Навікоўская сярэдняя школа. Ва ўтульных нядаўна адрамантаваных светлых класах вучыцца 40 школьнікаў. Пра тое, што было зроблена і пра планы размаўляем з дырэктарам школы Алегам Пятровічам Далімаевым
— Алег Пятровіч, напачатку давайце пагаворым, ці ёсць перспектывы развіцця ў Навікоўскай СШ?
— Адназначна, перспектывы ў школы ёсць. Найперш, гэта адзіная сярэдняя школа ў наваколлі. Нямала моладзі і ў Крывым Сяле, і ў Полькавічах, і ў Навіках. З упэўненасцю можна сказаць, што ў бліжэйшыя гадоў дзесяць у школе будуць вучыцца не менш 40-50 вучняў.
— Асноўны будынак пасля рамонту кардынальна змяніў выгляд. Раскажыце, што было зроблена і колькі фінансавых сродкаў пайшло на рамонт. І што яшчэ Вам як дырэктару хацелася б зрабіць у школе?
— Будынку школы каля пяцідзесяці гадоў, за ўвесь час быў толькі адзін больш ці менш нармальны рамонт, які рабіўся ў 1988-1990 гадах. Так што капітальны рамонт школы напрошваўся.
На рамонтныя работы пайшло каля 310 мільёнаў рублёў. Усе ўнутраныя работы завяршыліся, а  знешнія завершацца па вясне. Заменены ўсе дзверы, устаноўлены сучасныя шклопакеты. Поўнасцю заменена ўся электраправодка. Сцены абшыты гіпсакартонам, пафарбаваны. У школе цяпер ёсць і ўнутраны туалет. У кожным класе – новая мэбля і дошкі. Адным словам, школа набыла сучасны выгляд.
Хаця, хацелася б, каб у школе з’явіўся новы камп’ютарны клас, стандартны камплект 5+1. А то нашы школьныя камп’ютары маральна састарэлі. Марым і пра інтэрактыўныя дошкі.
— Алег Пятровіч, асобна хочацца пагутарыць пра спартыўную базу. Фактычна, у аграгарадку няма ніводнай спартыўнай залы.
— Спартыўная база школы нармальная: і лыж у нас дастаткова, і мячы пастаянна купляем, і новыя палаткі набылі. Прычым, за ўласна заробленыя школай грошы. А вось тое, што няма спартыўнай залы, безумоўна, праблема. Няма дзе займацца ў непагадзь, няма куды пайсці ўвечары для актыўнага адпачынку, ды і вучняў цяжка рыхтаваць да раённых спаборніцтваў, асабліва па гульнявых відах спорту. Выйсце бачыцца адно: мадэрнізаваць адно крыло былога дзіцячага садка пад памяшканне для заняткаў спорту.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №4 ад 18.01.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *