С областного конкурса «Виват, оркестр!» шумилинцы привезли 5 дипломов

Актуалии Культура

У Шуміліна прывезлі 5 дыпломаў
З абласнога конкурсу духавой музыкі “Віват, аркестр-2014!” Шумілінская дзіцячая школа мастацтваў прывезла 5 дыпломаў.
Конкурс праходзіў 3 мая ў Лепелі, і можна без перабольшвання сказаць, што шумілінцы выступілі проста выдатна, і дыпломы Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці – таму пацвярджэнне.
За лепшае выкананне і папулярызацыю ваеннай тэматыкі дыплом атрымаў народны духавы аркестр Шумілінскай ДШМ пад кіраўніцтвам Алега Мацвейчука.
Узорны духавы аркестр Шумілінскай ДШМ (кіраўнік Валерый Латковіч) узнагароджаны дыпломам у намінацыі “За адданасць і любоў да духавой музыкі”.
Не было роўных на конкурсе ансамблю барабаншчыц Шумілінскай ДШМ пад кіраўніцтвам Кацярыны Кузьміной. Іх выступленне выклікала шквал апладысментаў, нашы барабаншчыцы не толькі адзначаны дыпломам, яны разам з духавым аркестрам удастоены гонару выступаць 3 ліпеня на абласным свяце, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. І не дзіва, што многія ўдзельнікі і госці свята (а сярод іх было нямала расіян) жадалі сфатаграфавацца з шумілінскімі барабаншчыцамі.
Журы конкурсу высока ацаніла і выступленне нашых салістаў: за высокае выканаўчае майстэрства дыпломамі ўзнагароджаны Марыя Жукава і Андрэй Крыўцоў.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *