В «Придвинском» готовы к весенним полевым работам, задержка за соляркой

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

ААТ “Прыдзвінскі”: веснавыя работы

Сяўба пачалася з канюшыны
Яшчэ ў сярэдзіне лютага, калі падэшва палеткаў не адтала, у ААТ Прыдзвінскі” стартавала пасяўная – пачалі сеяць канюшыну. “Такая ранняя сяўба апраўдана, бо на вільготных палетках насенне разбухае і хутка прарастае”, – расказаў механізатар Андрэй Каваленка (на здымку). Ён тыдзень шчыраваў па палетках на сваім МТЗ з сеялкай СПУ-6, засяваў за дзень да трыццаці гектараў шматгадовых траў. Ранішнія замаразкі дазвалялі працаваць тэхніцы якасна, не робячы каляін. А вось дождж са снегам на мінулым тыдні перашкодзіў – на асобныя палеткі не ўз’ехаць.
Усяго на рахунку Андрэя Каваленкі 120 гектараў шматгадовых траў. А трэба пасеяць ў тры разы больш. У гаспадарцы летась нарыхтавалі свайго насення канюшыны і цімафееўкі – гэтыя травы мяркуюць падсяваць пад яравыя зерневыя. Такая сяўба тэхналагічна апраўдана: пасля ўборкі зерневых на маладзенькую канюшыну можна выганяць кароў. Ну, а дзякуючы цімафееўцы, тэрмін службы пашы

На старце
На старце – гэтак можна ахарактарызаваць гатоўнасць тэхнікі ў ААТ “Прыдзвінскі” і гатоўнасць механізатараў прыступіць да ворыва і сяўбы яравых зерневых. Адрамантаваныя трохмятровы і шасцімятровы пасяўныя агрэгаты, на якіх будуць працаваць Сяргей Бараноўскі і Дзмітрый Бязрукаў, чакаюць сваёй пары. “А чакаць, па ўсяму бачна, прыйдзецца нямнога, – кажа дырэктар гаспадаркі У. І. Дзятлаў. – Такая ранняя вясна, як сёлета – рэдкасць. Палеткі ля Заходняй Дзвіны практычна высахлі, хоць сёння можна распачынаць сяўбу. Але праблема ў тым, што ўволю няма паліва, працуем, як кажуць, “з колаў”. Спадзяёмся на крэдыты, якія абяцалі даць на вясеннюю пасяўную”.
З восені ў “Прыдзвінскім” узнялі 500 гектараў зябліва – гэта вялікая падмога веснавой сяўбе. Тым не менш работы на ворыве хапае – трэба араць пад рапс, кукурузу, зернебабовыя. Сёлета ў гаспадарцы мяркуюць засеяць 800 гектараў яравых зерневых і зернебабовых, прычым палову названых палеткаў адвялі пад пшаніцу. Гаспадарка мае сваё насенне – згодна з заключэннем спецыялістаў раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін, яно адпавядае кандыцыям па ўсходжасці і засмечанасці.
“Прыдзвінскі” мяркуе набыць  у “Рудакове” элітнае насенне пшаніцы і аўсу. Крыху пазней трэба купляць насенне рапсу і кукурузы – іх будуць сеяць сёлета па 150 га і 200 га адпаведна.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №23 ад 21.03.2017 г.



2 комментария по теме “В «Придвинском» готовы к весенним полевым работам, задержка за соляркой

  1. Чем меньше зарплата будет у механизатора тем больше проблем с топливом будет у хозяйства))))

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *