Сёлета ў краіне на пажары ўжо загінула адно дзіця

Безопасность Общество

Дзеці і агонь
Сёлета ў краіне на пажары ўжо загінула адно дзіця.
На сто працэнтаў ад бяды застрахавацца немагчыма. Але дарослыя могуць і павінны навучыць малых правільным паводзінам.

Неабходна памятаць, што маленькія дзеці, калі нешта здарылася, часцей за ўсё пужаюцца і хаваюцца пад ложкамі і ў шафах. Таму ў першую чаргу патлумачце, што гульні з запалкамі, разеткамі, печкамі могуць прывесці да пажару, які зробіць балюча. Лепшая форма падачы інфармацыі для іх – гэта гульня. Не чытайце дзіцяці натацый. Проста гутарыце з ім, прыводзьце прыклады і прайгравайце разнастайныя сітуацыі. Абмяркоўвайце з дзіцяці сітуацыі, якія адбываюцца на вуліцы, у дамашняй абстаноўцы, па дарозе ў дзіцячы сад. Камен-ціруйце, чаму трэба паступаць так, а не інакш, і хто паступае няправільна. Навучыць дзіцяці бяспечным паводзінам – задача няпростая, і рабіць гэта трэба з самых ранніх гадоў. Самае галоўнае пры гэтым – уласны прыклад бацькоў, іх бяспечныя паводзіны.
І ў рэшце рэшт, за пакіданне дзіцяці ў небяспецы прадугледжана крымінальная адказнасць у адпаведнасці з арт. 159 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Ларыса ЛІНКЕВІЧ, спецыяліст РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *