Депутаты Шумилинского районного Совета обсудили перспективы развития образования в районе

Актуалии Образование Президент

Ёсць перспектывы і магчымасці развіцця

У пятніцу ў вялікай зале Дома Саветаў прайшло пасяджэнне чарговай другой сесіі раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. Вяла сесію старшыня райсавета Ірына Новікава, удзел у рабоце прынялі старшыня райвыканкама Аляксандр Снараў і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Мірош.
З дакладам аб стане і перспектывах развіцця сістэмы адукацыі Шумілінскага раёна выступіла начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Валянціна Мянькова.
У сістэме адукацыі раёна працягваецца работа па ўдасканаленні зместу адукацыі, развіцці здольнасцяў вучняў, павышэнні якасці адукацыі, развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў праз рацыянальнае выкарыстанне матэрыяльных сродкаў, аптымізацыі сеткі. Аптымізацыя ў першую чаргу абумоўлена натуральнымі міграцыйнымі працэсамі насельніцтва з сельскай мясцовасці ў гарадскую.
Па словах Валянціны Васільеўны, за апошнія пяць год закрыта і рэарганізавана 12 устаноў адукацыі. У 2018/2019 навучальным годзе рэарганізацыя закране тры ўстановы: Мішневіцкую д/с-СШ, Башнёўскую СШ і Навікоўскую ПШ.
У сувязі з аптымізацыяй павялічыўся падвоз вучняў. Сёлета 365 дзяцей падвозяцца школьнымі аўтобусамі ў 11 школ і 7 дзіцячых садкоў, ЦКРН. Дзеці падвозяцца з 44 населеных пунктаў па 33 распрацаваных маршрутах.
У 2017/2018 навучальным годзе сетка ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна прадстаўлена 12 установамі, у якіх навучаецца 1850 дзяцей. Колькасць вучняў да 2020 года павялічыцца на 100 дзяцей.
Дакладчык адзначыла, што неабходна працягваць работу па павышэнні эканамічнай эфектыўнасці ўстаноў адукацыі з улікам пераходу з 2019 года на нарматыўнае фінансаванне ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Зараз толькі тры ўстановы ўкладваюцца ў нарматыўныя паказчыкі: СШ №1, Амбросавіцкая д/с-БШ і Слабадская д/с-БШ.
У раёне ажыццяўляецца паэтапнае абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі. У 2017 годзе сродкі з бюджэту былі накіраваны на набыццё школьнага аўтобуса, камп’ютарнага класа, ноўтбукаў, праекцыйных праектараў, кабінета хіміі. Закуплена тэхналагічнае, халадзільнае абсталяванне, посуд, спецадзенне для харчаблокаў. Набыты і ўстаноўлены вулічныя трэнажоры.
Падмацаваліся нашы школы і спартыўным інвентаром, а ў спартзалы СШ №1, СШ №2, гімназіі ўстаноўлены свяцільнікі і інш.
Да 15 мая будзе завершана першая пускавая чарга капрамонту Обальскай СШ, які ажыццяўляецца ў рамках праекта «Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь» Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця на суму 219 521 тыс дол. ЗША. Таксама будуць выдзелены грашовыя сродкі ў суме 350 тыс. руб. з абласнога бюджэту на працяг капрамонту СШ №1.
Да новага навучальнага года будзе набыты школьны аўтобус, уладкаваны тры кабінеты інфарматыкі.
Галоўным фактарам, які ўплывае на якасць адукацыі, з’яўляюцца педагагічныя кадры – іх адукацыйны і кваліфікацыйны ўзроўні. Па словах Валянціны Мяньковай, зараз 91,6% педработнікаў маюць вышэйшую адукацыю. Колькасць настаўнікаў з вышэйшай і першай кваліфікацыйнымі катэгорыямі складае 73% (абласны паказчык – 78,9%). Ва ўстановах адукацыі працуюць 19,5% педагогаў без кваліфікацыйных катэгорый.
Першачарговай задачай устаноў адукацыі з’яўляецца забеспячэнне якасці адукацыі. Выніковая атэстацыя вучняў 2016/2017 навучальнага года па прадметах сведчыць аб станоўчай дынаміцы. Якасць ведаў вучняў склала 52,8% (гэта лепшы паказчык за апошнія 5 год).
У мінулым навучальным годзе школы раёна выпусцілі 4-х залатых медалістаў, восем вучняў атрымалі пасведчанні асаблівага ўзроўню па заканчэнні 9 класаў.
Па выніках ЦТ у 2017 годзе Шумілінскі раён палепшыў свае паказчыкі на 5 радкоў і займае 14 пазіцыю. Разам з тым вельмі непакояць нізкія вынікі ў выпускнікоў раёна па фізіцы, матэматыцы, хіміі, англійскай мове.
Адным з паказчыкаў якасці прадастаўляемых адукацыйных паслуг педкалектывамі з’яўляецца паступленне выпускнікоў ва ўстановы вышэйшай адукацыі. Па выніках уступнай кампаніі выпускнікі раёна 2017 года паказалі лепшы вынік за апошнія 5 год. Працэнт паступлення склаў 51,4.
Па словах дакладчыка, з 2015 года ў сістэме адукацыі ўзяты курс на адносную завершанасць 2 ступені агульнай сярэдняй адукацыі і пераход да профільнага навучання на 3 ступені, г.зн. вывучэнне асобных прадметаў на павышаным узроўні. Зараз такая мадэль профільнага навучання прадстаўлена 5 установамі адукацыі, дзе функцыянуюць 7 профільных класаў. Усяго профільнай адукацыяй ахоплена 47 вучняў ці 44,6% вучняў 10-х класаў, 50 ці 45,1% адзінаццацікласнікаў.
У сваім дакладзе В. В. Мянькова спынілася на арганізацыі і ажыццяўленні харчавання, удзеле ў алімпіядах і конкурсах, даследчай дзейнасці, укараненні новых сучасных тэхналогій накшталт электронных дзённікаў і журналаў.
Улічваючы высокую запатрабаванасць у падрыхтоўцы кваліфікаваных кадраў у раёне, важна прадоўжыць работу па адкрыцці класаў прафесійнай накіраванасці, развіваць класы сельскагаспадарчага профілю.
Падсумоўваючы сказанае, дакладчык акцэнтавала ўвагу на тым, што сёння з улікам патрабаванняў жыцця, галоўная задача сістэмы адукацыі – навучыць вучыцца. Аб’ём ведаў кожнае дзесяцігоддзе падвойваецца, таму трэба не трансліраваць веды, не вывучваць на памяць вучэбнікі, а менавіта навучыць вучыцца. Пры гэтым не забываць пра прыярытэт – якасная адукацыя.
Судакладчыкам па пытанні абмеркавання выступілі Раіса Туманава, дырэктар ЦДіМ, і Ларыса Маладзечкіна, дырэктар раённай гімназіі, старшыня пастаяннай камісіі раённага Савета дэпутатаў па пытаннях сацыяльнай сферы, сацыяльнай абароны і справах моладзі, дэпутат па Светласельскай акрузе № 28.
Удзел у абмеркаванні прынялі дэпутат па Гараўской акрузе № 14, дырэктар Обальскай СШ Іна Чарнічэнка, дэпутат па Будаўнічай  акрузе № 5, дырэктар Шумілінскай ПМК 70 Аляксей Крыўко.
На сесіі былі таксама абмеркаваны іншыя актуальныя пытанні, па якіх дэпутаты прынялі адпаведныя рашэнні.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №24 ад 27.03.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *