На столетний юбилей Ю. И. Ильинец приехало и столичное телевидение

Общество

Прыехала і Сталічнае тэлебачанне
У мінулую суботу ў наш раён завітала Сталічнае тэлебачанне. З сайта газеты “Герой працы” сталічныя журналісты даведаліся пра самую старэйшую жыхарку Шуміліна – Юлію Ігнатаўну Ільінец, якая 30 ліпеня справіла 100-гадовы дзень нараджэння.
Карэспандэнт Сталічнага тэлебачання Яна Шыпко і аператар Сяргей Кавалкін знялі рэпартаж пра жыццё шумілінскай юбіляршы, які быў у той жа дзень паказаны на канале СТБ.
Віншаванняў у гэты дзень было багата. Госці прыходзілі з кветкамі, вершамі, падарункамі, цёплым караваем. Віншавалі Юлію Ігнатаўну галоўны спецыяліст ідэалагічнага аддзела райвыканкама Л. В. Шаўцова, старшыня раённага савета ветэранаў К. Ф. Палоўнікава. Як жонцы ваеннага, якая больш як паўстагоддзя “пражыла на чамаданах”, выказаў шчырую ўдзячнасць і пажаданні дабра і міру ваенны камісар раёна А. Г. Чарняўскі.
Намеснік начальніка аддзела культуры райвыканкама В. Г. Навіцкая падрыхтавала цікавую віншавальную праграму з народнымі абрадамі і песнямі. Імянінніцы ўручылі славянскі абярэг Ладзінец. Лада – багіня мацярынства. Круглая форма абярэгу сімвалізуе жаночы пачатак, восем сегментаў – бясконцасць.
Удзельнікі народнага клуба “Разынка” Дома рамёстваў спяклі для юбіляршы каравай, які ўручыла імянінніцы старшыня раённай арганізацыі таварыства інвалідаў Л. М. Нагібава. Хлеб – гэта сімвал жыцця і дабрабыту. Гэтага жадалі Юліі Ігнатаўне і работнікі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Павіншаваць старэйшую жыхарку райцэнтра завітала і Ірына Осіна з Арэнбургскай вобласці, якая прыехала ў наш раён наведаць магілу свайго дзядулі. Такое нечаканае віншаванне было для Юліі Ігнатаўны як прывітанне з маладосці – у Арэнбургскай вобласці пражылі разам з мужам некалькі гадоў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №59 ад 05.08.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *