Выход на лёд запрещён!

Безопасность

Лепш спазніцца, чым праваліцца
На вадаёмах ідзе інтэнсіўнае таянне лёду. Аднак знаходзяцца смельчакі, якія, нягле-дзячы на смяротную небяспеку, адпраўляюцца на рыбалку ці скарачаюць шлях, ідучы па паверхні рэк і азёр. У выніку колькасць тапельцаў кожную вясну павялічваецца. У групе рызыкі – дзеці і аматары падлёднай рыбалкі.
За студзень-сакавік,  паводле дадзеных абласнога таварыства ратавання на водах, ахвярамі лёду ў Віцебскай вобласці  сталі 4 чалавекі. Апошняе трагічнае здарэнне адбылося ў пачатку сакавіка  ў Наваполацку. Дзве 11-гадовыя дзяўчынкі вырашылі зрабіць сэлфі на Заходняй Дзвіне. Яны выйшлі на лёд, адна падышла бліжэй да прамаывіны і правалілася. Сяброўка паспрабавала ёй дапамагчы, але не змагла. Да сённяшняга часу цела дзяўчыны не знойдзена.
Лёд з кожным днём становіцца больш тонкім. Таму хочацца нагадаць правілы паводзін і меры перасцярогі пры знаходжанні на лёдзе. Галоўнае – ніколі не ступайце на лёд, не вызначыўшы яго трываласць, прычым, ні ў якім разе не рабіце гэта ўдарам нагі. Правярайце трываласць палкай. Памятайце, што надзейны лёд празрысты, з зеленаватым адценнем і таўшчынёй не менш 7 сантыметраў.
Згодна з распараджэннем райвыканкама ад 14 снежня 2017 “Аб мерах па ахове жыцця людзей на вадаёмах у зімовы перыяд 2017-2018 гг.” выхад грамадзян на вадаёмы падчас інтэнсіўнага таяння лёду забаронены. Тым, хто прывык зімой пераходзіць вадаёмы, неабходна адмовіцца ад гэтага шляху. Не варта рызыкаваць жыццём. Лепш абысці, спазніцца, чым праваліцца пад лёд. Няшчасныя выпадкі адбываюцца галоўным чынам з-за неапраўданай паспешлівасці, нядбайнасці, непатрэбнага ліхацтва сталых і падлеткаў, безнагляднасці за дзецьмі. Таму, паважаныя бацькі, строга забараніце сваім дзецям усялякія гульні на вадаёмах. Гэта вельмі небяспечна.
Калі ж з вамі здарылася няшчасце і вы праваліліся пад лёд, не губляйцеся. Асцярожна ляжце на край палонкі спіной і ўпрыцеся нагамі ў супрацьлеглы яе край. Потым, абапіраючыся локцямі, перавядзіце цела ў гарызантальнае становішча, каб ногі былі на паверхні вады. Нагу, якая знаходзіцца бліжэй да краю палонкі, асцярожна выцягніце на лёд, адначасова нахіляйце цела ў той жа бок. Выцягнуўшы другую нагу, не ўставайце, а адпаўзіце ў небяспечнае месца.
Пры аказанні дапамогі таму, хто церпіць бедства, не забывайце, што набліжацца да чалавека трэба толькі паўзком. Ляжце на жывот, падпаўзіце да пралому і падайце пацярпеўшаму доўгую палку, вяроўку, рамень або шалік. Памятайце, што пад вадой арганізм хутка губляе цеплавую энергію. Пасля паніжэння тэмпературы цела да 33 градусаў чалавек слабее, а пры 30 градусах – губляе прытомнасць.
Выратаванага з вады трэба неадкладна пераапрануць у сухую вопратку, даць з’есці што-небудзь салодкае і прымусіць актыўна рухацца, пакуль канчаткова не сагрэецца.
Каб пазбегнуць трагедыі на веснавым нетрывалым лёдзе, лепш не выходзіць на яго зусім. Памятайце, што вада памылак не даруе. Не рызыкуйце сваім жыццём!
Аляксандр ШАРАФУТДЗІНАЎ,
старшыня раённай арганізацыі ратавання на водах.
Надрукавана ў №26 ад 03.04.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *