13 пожаров за два месяца произошли в районе.

Безопасность

13 пажараў – за два месяцы
За студзень-люты бягучага года ў нашым раёне адбылося 13 пажараў (плюс шэсць да ўзроўню мінулага года), урон ад якіх склаў 32,6 мільёна рублёў. Атрымаў апёкі адзін чалавек. Пажарамі пашкоджана 8 жылых дамоў і 3 надворныя пабудовы.
Работнікамі пажарнай службы раёна выратавана на пажарах 5 чалавек, захавана матэрыяльных каштоўнасцей больш чым на 110,5 мільёна рублёў, 25 пабудоў. Асноўнымі прычынамі пажару з’явіліся неасцярожнае абыходжанне з агнём (2 пажары), незахаванне правілаў бяспекі пры эксплуатацыі печак і дымаходаў (5 пажараў), наўмысны падпал і парушэнне правілаў бяспекі пры эксплуатацыі электрабытавых прыбораў (па 2), няправільная эксплуатацыя газавых прыбораў (1 пажар).
Пяць пажараў адбылося на тэрыторыі Мікалаёўскага сельсавета, па два – у Сіроцінскім і Обальскім, па аднаму – на тэрыторыі Лаўжанскага, Мішневіцкага і Каўлякоўскага сельсаветаў і ў Шуміліне.
2 сакавіка адбыўся пажар у кватэры ў в. Добрына. Агнём знішчана канапа, пашкоджана ўнутраная аддзелка сцяны спальні, а таксама лінолеум. У кватэры быў знойдзены мужчына, які загінуў (папярэдняя прычына смерці – атручэнне прадуктамі гарэння), а другога даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне райбальніцы.
Прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём. З матэрыялаў праверкі, тлумачэнняў сведкаў устаноўлена, што ў кватэры, дзе адбыўся пажар, ніхто не пражываў. Мужчыны самавольна праніклі ў кватэру, распівалі гарэлку, курылі…
Л. ЛІНКЕВІЧ, спецыяліст групы прапаганды і абучэння райаддзела па надзвычайных сітуацыях.
Надрукавана ў №23 ад 29.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *