Участники рейда проверили вопросы безопасности в Светлосельском сельсовете

Актуалии Безопасность Общество

За бяспеку, парадак і камфорт
У рамках выканання плана правядзення сумесных прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні пажараў у жыллёвым фондзе і гібелі на іх людзей на тэрыторыі раёна штомесячна праводзяцца сумесныя рэйды супрацоўнікаў райаддзела па надзвычайных сітуацыях, аддзела ўнутраных спраў, ТЦСАН, РЦГЭ, райгазу і іншых адказных структур.
У адным з такіх рэйдаў па вёсках Светласельскага сельсавета брала ўдзел і карэспандэнт раённай газеты. “У сувязі з напружанай пажаранебяспечнай сітуацыяй абласным Саветам дэпутатаў прынята рашэнне актывізаваць пажарна-прафілактычную работу,  – расказвае па дарозе інспектар РАНС Дзмітрый Гушчын. – У нашым раёне сітуацыя складаная: сёлета зарэгістравана 26 пажараў (у мінулым годзе было 18), на якіх загінулі тры чалавекі (летась быў адзін). Таму кожны месяц мы робім па дзевяць рэйдаў: па ўсіх сельсаветах раёна і па райцэнтры. Наведваем сацыяльна небяспечныя і мнагадзетныя сем’і, адзінока пражываючых, інвалідаў”. У названай катэгорыі грамадзян мы пабывалі ў Крупчыне, Мазеках, Лескавічах, Язвіне, Ільінцах…
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Поўнасцю матэрыял можна прачытаць у №88 ад 13.11.2018 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *