В Шумилинском районе на уборке урожая будет занято 58 комбайнов

Актуалии Экономика

На  старце  –  58  камбайнаў
Падчас сёлетняга жніва ў раёне трэба ўбраць 12,5 тысячы гектараў зерневых. Як адзначаюць спецыялісты райсельгасхарчу, у 20-х чыслах  ліпеня пачнуць убіраць азімыя зерневыя, якіх засеяна 5400 гектараў. Таму першачарговая задача сельгаспрадпрыемстваў – “падцягнуць” за гэты тыдзень  рамонт камбайнаў і зернесушыльных комплексаў.
“На жніве  будуць задзейнічаны 58 зернеўборачных камбайнаў (46 – КЗС-1218, 12 – КЗС-10), – расказаў намеснік начальніка райсельгасхарчу А. Л. Мацюшчанка. – Большасць камбайнаў адрамантавана. Хочацца адзначыць ААТ “Лаўжанскае”, дзе практычна ўся тэхніка на лінейцы гатоўнасці. Разам з тым у некаторых гаспадарках у пачатку мінулага тыдня на “праблемную” тэхніку не былі яшчэ закуплены запчасткі”.
Новы ўраджай будуць прымаць 16 зернесушыльных комплексаў гаспадарак раёна. Прычым, чатыры з іх – у “Шумілінскім райаграсэрвісе”, ААТ “Лаўжанскае”, “Прыазёрны мір” і “АграБаравінка” – газіфікаваныя. Астатнія гаспадаркі раёна нарыхтоўваюць дровы для сваіх зернесушылак. Добра гэта работа арганізавана ў ААТ “Прыдзвінскі”, адзначыў А. Л. Мацюшчанка. З ліку спецыялістаў райсельгасхарчу і работнікаў энергаінспекцыі ў раёне створана звяно, якое правярае зернесушыльныя комплексы па тэхніцы бяспекі.
Для засыпкі зерня ў раёне падрыхтавана 17 складоў.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №54 ад 12.07.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *